Апустыньванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аральскае мора

Апустыньванне — страта мясцовасцю суцэльнай расліннасці пры немагчымасці яе ўзнаўлення без удзелу чалавека. Адбываецца ў выніку прыродных змен, часцей у выніку антрапагеннага ўздзеяння на прыроду: высечка лясоў у сумежных з пустынямі рэгіёнах і празмерны выпас жывёлы. Назіраецца ў засушлівых (не абавязкова гарачых) абласцях.

Адрозніваюць 2 формы апустыньвання: дэзертыфікацыю — пашырэнне арэала пустыні — і дэзертызацыю — паглыбленне працэсаў апустыньвання на месцы. Агульная плошча пустыняў і паўпустыняў свету складае каля 43 % усёй сушы, плошча антрапагенных — каля 6,7 %. Мяркуюць, што працэс апустыньвання ідзе з хуткасцю 7-24 км² у гадзіну. Пад пагрозай апустыньвання знаходзіцца яшчэ 30 млн.км² — 19 % сушы.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]