Апух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апух у Дрэздэнскім кодэксе

Апу́х або Ах-Пуч — у міфалогіі мая адзін з багоў смерці і каралёў Шыбальбы (пекла). Звычайна адлюстроўваўся ў антрапаморфным абліччы з чэрапам замест галавы (часам з галавой савы) і з трупнымі плямамі на целе. Яго галаўны ўбор — у форме галавы Каймана.

У мая мелася мноства багоў смерці, іх імёны адрозніваліся ў залежнасці ад племені. Усе яны жылі ў падземных сусветах (колькасць якіх звычайна роўна дзевяці) і мелі розныя іконаграфічныя абліччы. Найбольш часта згадваюцца: Кумхаў і Вак-Мітун-Ахаў (у юкатанскіх мая), Кісін (у лакандонаў), Ма-Ас-Амкуінк (у кекчы), у кічэ: Шыкірыпат і Кучумакік (выклікалі крывацёкі), Ах-Альпух (выклікаў жаўтуху), Вукуб-Камэ, Чыміябак, Кікшык, Кікрышкак, і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]