Ар’ен Робен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ар'ен Робен)
Футбол
Ар’ен Робен
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 23 студзеня 1984(1984-01-23)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Нідэрланды
Рост 180 см
Вага 80 кг
Пазіцыя атакуючы паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Нідэрланды Бедзюм
Нідэрланды Гронінген
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2002 Нідэрланды Гронінген 46 (8)
2002—2004 Нідэрланды ПСВ 56 (17)
2004—2007 Англія Чэлсі 67 (15)
2007—2009 Іспанія Рэал Мадрыд 63 (13)
2009—2019 Германія Баварыя (Мюнхен) 201 (99)
2020—2021 Нідэрланды Гронінген 7 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999—2000 Нідэрланды Нідэрланды (да 17) 15 (5)
2001—2002 Нідэрланды Нідэрланды (да 19) 8 (2)
2001—2003 Нідэрланды Нідэрланды (да 21) 8 (1)
2003—2017 Нідэрланды Нідэрланды 96 (37)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра ПАР 2010
Бронза Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Партугалія 2004
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 красавіка 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ар’ен Робен (нідэрл.: Arjen Robben; нар. 23 студзеня 1984, Бедзюм, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, які выступае на пазіцыях нападніка ці вінгера. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2003—2017). З’яўляецца чэмпіёнам чатырох краін, гэта значыць Нідэрландаў, Англіі, Іспаніі і Германіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Робен нарадзіўся і вырас у невялікім мястэчку Бедзюм, размешчаным побач з горадам Гронінген, дзе і пачаў гуляць у футбол у мясцовым клубе.

«Гронінген»[правіць | правіць зыходнік]

Гульня Робена і яго футбольныя здольнасці прыцягнулі ўвагу да яго скаўтаў клуба «Гронінген». У лістападзе 2000 года Робен упершыню апынуўся ў заяўцы першай каманды клуба, аднак на поле гэтак і не выйшаў. 3 снежня 2000 года ў матчы супраць «Валвейка» упершыню выйшаў на замену на 79-й хвіліне. У хуткім часе футбаліст заняў месца ў асноўным складзе камады. Улетку 2002 года быў набыты клубам ПСВ за 3,9 млн еўра.

ПСВ[правіць | правіць зыходнік]

У першым сезоне за ПСВ Робен правёў 33 матчы і забіў 12 галоў[3]. Па заканчэнні сезона яго назвалі іграком года ў ПСВ разам з іншым нападнікам Мацеям Кежманам, з якім Робен стварыў тандэм у нападзе каманды, названы заўзятарамі ПСВ «Бэтмен і Робен». У 2004 годзе пераехаў у англійскі клуб «Чэлсі».

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

Робен быў вымушаны прапусціць пачатак свайго першага сезона ў Англіі з-за траўмы, атрыманай у таварыскай гульні з італьянскім клубам «Рома», дзе Ар’ен у сутыкненні з Аліўе Дакурам атрымаў пералом плюсневаў косці. У выніку ён змог дэбютаваць у складзе «арыстакратаў» толькі ў лістападзе, у гульні чэмпіянату Англіі супраць «Эвертана», дзе быў прызнаны іграком матча. Свае першыя матчы Робен правёў добра, за што атрымаў тытул іграка месяца ў АПЛ[4].

«Рэал Мадрыд»[правіць | правіць зыходнік]

22 жніўня 2007 года Робен стаў іграком «Рэала», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў. За пераход вінгера «Рэал» выплаціў «Чэлсі» суму ў 36,550 млн еўра[5]. Гэтая купля стала 5-й па суме трансферам у гісторыі «Рэала», пасля Зінэдзіна Зідана, Луіша Фігу, Дэвіда Бекхэма і Раналду[6].

«Баварыя» Мюнхен[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2009 года Робен быў выстаўлены на трансфер. Прычынай гэтага стала купля «Рэалам» двух футбалістаў, Крыштыяну Раналду і Кака[7]. Неўзабаве Робен быў набыты нямецкім клубам «Баварыя» з Мюнхена, які заплаціў за трансфер галандца 25 млн еўра[8].

У снежні 2018 года стала вядома, што па заканчэнні сезона Робен пакіне «Баварыю»[9]. У ліпені 2019 года, нягледзячы на прапановы ад іншых клубаў, абвясціў аб завяршэнні кар’еры[10].

Вяртанне ў «Гронінген»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2020 года вырашыў аднавіць кар’еру іграка ў складзе роднага «Гронінгена»[11]. Значную частку сезона 2020/21 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2021 года вырашыў паўторна завяршыць кар’еру[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У складзе зборнай Нідэрландаў Робен дэбютаваў 30 красавіка 2003 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Партугаліі, які скончыўся ўнічыю з лікам 1:1, у гэтай гульні Робен замяніў на 77-й хвіліне Марка Овермарса, таксама ў гэтай гульні дэбютаваў іншы малады футбаліст, Уэслі Снейдэр[13].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

Нідэрланды ПСВ:

Англія Чэлсі:

Іспанія Рэал Мадрыд:

Германія Баварыя:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Нідэрланды Нідэрланды:

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Робен мае трох дзяцей: сыноў Люка 2008 года нараджэння і Кая 2012 года нараджэння і дачку Лін 2010 года нараджэння.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]