Арабацкая стрэлка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Арабацкая стрэлка
укр.: Арабатська стрілка
руск.: Арабатская стрелка
крымскатат.: Arabat beli
Каардынаты: Каардынаты: 45°42′00″ пн. ш. 35°00′00″ у. д. / 45.7° пн. ш. 35° у. д. (G) (O) (Я)45°42′00″ пн. ш. 35°00′00″ у. д. / 45.7° пн. ш. 35° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыі Азоўскае мораСіваш
Плошча 1 430 км²
Найвышэйшы пункт 20 м
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
АА першага ўзроўня Аўтаномная Рэспубліка Крым, Аўтаномная Рэспубліка Крым, Херсонская вобласць
Арабацкая стрэлка (Украіна)
Арабацкая стрэлка
Выгляд з паветра: Арабацкая стрэлка і Сіваш
Commons-logo.svgАрабацкая стрэлка на Вікісховішчы 

Арабацкая стрэлка (укр.: Арабатська стрілка, руск.: Арабатская стрелка, крымскатат.: Arabat beli) — доўгі выцягнуты паўвостраў, адгалінаванне Крымскага паўвострава. Аддзяляе заліў Сіваш ад Азоўскага мора. Уваходзіць у склад Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Херсонскай вобласці Украіны. Агульная плошча - 1430 км².

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвая частка Арабацкай стрэлкі

Арабацкая стрэлка — доўгая пясчаная каса на захадзе Азоўскага мора. З'яўляецца натуральным сухапутным мостам паміж асноўнай часткай мора і залівам Сіваш. Цягнецца ад Керчанскага паўвострава Крыма на поўнач прыкладна на 115 км. Шырыня - ад 270 м да 7,5 км. Знаходзіцца ў 70 км на захад ад горада Керч, у 100 км на паўночны ўсход ад горада Сімферопаль, у 166 км на паўднёвы усход ад горада Херсон, у 570 км ад горада Кіеў і ў 1009 км ад Мінска.

Арабацкая стрэлка — маладое, але даволі складанае геалагічнае ўтварэнне. Яна сфарміравалася ў выніку апускання дна заходняй часткі Азоўскага мора. Паміж сучасным Сівашам і морам ўзнікла ўзняцце, у аснове якога знаходзіліся суглінкі. На ім адбывалася назапашванне глею. У ніжніх пластах - марскія глеі з зялёным адценнем, у верхніх (да 2 - 4 м) - шэрыя лагунныя глеі. Зялёныя глеі назапашваліся ў пару, калі паўвостраў яшчэ не сфарміраваўся, заліў Сіваш цалкам не аддзяліўся, і ўзровень яго салёнасці быў значна ніжэйшы. Такім чынам, было падлічана, што Арабацкая стрэлка ўзнікла прыкладна ў 1100 - 1200 гг. н. э.

Паміж глеістымі адкладаннямі і на паверхні суглінкаў намываўся пясок — раздробненыя ракавінкі. Дзякуючы гэтаму заходняе ўзбярэжжа Арабацкай стрэлкі ўяўляе сабою доўгі пясчаны пляж. У некаторых месцах суглінкі выходзяць на паверхню. Іх пласт цягнецца ўглыб на 100 м. Гліністы пласт стрымлівае дажджавыя воды, таму на паўвостраве маюцца крыніцы пітной вады, у тым ліку 1 гарачая радонавая крыніца, на якой у нашы дні пабудавана лякарня.

Клімат умераны засушлівы, але без рэзкіх ваганняў. Сярэдняя тэмпература паветра ў ліпені трымаецца каля 23 - 24° C, а тэмпература мора каля паўвострава дасягае 30 - 32° C. Сярэдняя тэмпература паветра ўзімку — каля -2,4 — -3,2° C, а мора — 0 - 1° C. З-за ўсходніх вятроў марская акваторыя каля паўвострава ўзімку занята льдамі. У красавіку лёд ламаецца, утвараюцца таросы да некалькіх метраў у вышыню. Сярэдняя колькасць ападкаў у зімовы перыяд — каля 40 мм у месяц, у пачатку лета — не болей за 45 мм у месяц, а ў жніўні — каля 20 мм.

На поўначы Арабацкай стрэлкі пераважаюць чарназёмы, а на поўдні — каштанавыя глебы. Яны, асабліва з боку заліва Сіваш, моцна засоленыя. Флора паўвострава характэрна для стэпаў і паўпустынь. Усяго налічваецца каля 150 відаў раслін, але найчасцей сустракаюцца палын, кавыль, дзядоўнік, увесну красуюць цюльпаны. Маюцца штучныя насаджэнні дрэваў і хмызнякоў, у тым ліку вінаграднікі.

Жывёльны свет прадстаўлены птушкамі, казуркамі, яшчаркамі.

Выгляд з паветра: Арабацкая стрэлка вылучана чырвоным

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Крэпасць Арабат

Арабацкая стрэлка сфарміравалася даволі позна, таму ў старажытных пісьмовых крыніцах яна не ўзгадваецца. На картах упершыню з'явілася толькі ў 1651 г. Складальнік карты пазначыў на поўдні паўвострава крэпасць Арабат. Яна засцерагала Крымскае ханства ад нападаў з поўначы. Ад назвы крэпасці паходзіць і назва ўсяго паўвострава. У 1668 г. крэпасць была захоплена і часткова разбурана запарожскімі казакамі, але пазней адноўлена. У 1771 г. з поўначы праз Арабацкую стрэлку ў Крым уварвалася расійская армія і штурмам узяла Арабат.

У 1783 г. Крымскае ханства было ліквідавана, а яго землі далучаны да Расійскай імперыі. Падчас Крымскай вайны брытанскія і французскія войскі занялі суседні Керч, але захапіць Арабацкую стрэлку не здолелі. Пасля вайны крэпасць Арабат страціла сваё значэнне і больш не выкарыстоўвалася.

З пачатку XIX ст. адбывалася гаспадарчае асваенне Арабацкай стрэлкі. У 1835 г. праз яе прайшоў паштовы тракт Мелітопаль - Феадосія. Да канца XIX ст. дзейнічала 5 паштовых станцый. Былі прасвідраваны калодзежы для здабычы прэснай вады, арганізаваны дзяржаўныя пункты здабычы солі. Мясцовае насельніцтва таксама займалася рыбалоўствам. У канцы XIX ст. перасяленцы з Украіны заснавалі пасёлак Шчасліўцава, каля якога пасадзілі абрыкосавыя сады. У пачатку XX ст. Арабацкая стрэлка трапіла ў валоданне прадпрымальніка і палітычнага дзеяча Саламона Крыма, які арганізаваў прамысловую здабычу солі ў Сівашы і пабудаваў вузкакалейную чыгунку на поўнач. Соль з Арабацкай стрэлкі лічылася высакаякаснай. У 1912 г. на выставе ў Парыжы яна атрымала залаты медаль. У савецкі час таксама вялася здабыча пяску.

Увосень 1920 г. праз Арабацкую стрэлку ў Крым у абыход умацаванняў П. М. Врангеля ўварваліся часткі РСЧА на чале М. У. Куйбышава.

У 1941 г., 1943 г. і 1944 г. на паўвостраве кіпелі жорсткія баі. Сведкам падзей 1941 г. стаў савецкі пісьменнік Канстанцін Міхайлавіч Сіманаў. У красавіку 1944 г. на поўдні Арабацкай стрэлкі высадзіўся савецкі парашутны дэсант, які перашкодзіў адступленню нямецкай Керчанскай групіроўкі. Пасля вайны не далёка ад крэпасці Арабат парашутыстам быў усталяваны помнік.

У пасляваенны перыяд на поўначы Арабацкай стрэлкі з'явіліся лякарні і дамы адпачынку, пачаў развівацца турызм.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Населеныя пункты размешчаны пераважна на поўначы і ў цэнтральнай частцы Арабацкай стрэлкі. Уздоўж берагоў Азоўскага мора і заліва Сіваш пракладзены дарогі. Аднак толькі дарога ад пасёлка Стралкова да Генічаска мае цвёрдае пакрыццё. Вузкакалейная чыгунка не дзейнічае. На паўвостраве вядзецца здабыча мінеральных вод і солі, вырошчваецца садавіна і вінаград. Аднак у нашы дні аснову мясцовай эканомікі складае турызм. На поўначы Арабацкай стрэлкі арганізавана больш за 100 буйных і сярэдніх лякарняў, пансіянатаў і дамоў адпачынку. Мяккі клімат Арабацкай стрэлкі лічыцца асабліва прыдатным для дзяцей.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]