Араба-візантыйскія войны
| Араба-візантыйскія войны | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грэчаскі агонь, які шырока выкарыстоўваўся падчас араба-візантыйскіх войн |
|||||||||
|
|||||||||
| Праціўнікі | |||||||||
| Арабскі халіфат | |||||||||
| Камандуючыя | |||||||||
| Іраклій I, Канстанцін III, Канстант II, Канстанцін IV, Юсцініян II, Леў III Ісаўр |
Халід ібн Валід, Муавія |
||||||||
Араба-візантыйскія войны — шэраг ваенных канфліктаў паміж Арабскім халіфатам і Візантыйскай імперыяй на працягу VII—XII стагоддзяў. Пачатак войн адзначыла ўварванне арабаў у Візантыю ў 630-я гады і пачатак тэрытарыяльных захопаў з іх боку. У выніку гэтых войн Візантыя пазбавілася вялікай колькасці сваіх тэрыторый на ўсходзе і поўдні: Палесціны, Сірыі, Егіпта, Паўночнай Афрыкі, Кіпра, Крыта, Сіцыліі, часткі Малой Азіі.
Пачатковая частка канфлікту працягвалася ў 634—717 і скончылася другой арабскай аблогай Канстанцінопаля, пасля чаго арабы былі разбіты і была радухілена пагроза захопу Малой Азіі імі.
У перыяд з 800-х і да 1169 года вайна, хоць і вялацякучая, працягнулася. Напачатку арабы захопліваюць паўднёвыя італьянскія тэрыторыі Візантыі (востраў Сіцылія) у IX і X стагоддзях. Аднак, пры імператарах македонскай дынастыі ў канцы X стагоддзі Візантыя пераходзіць у контрнаступленне і заваёўвае ў арабаў частку Леванта, а ў прыватнасці такі важны фарпост, як Антыёхію. Візантыйская армія ў тыя часы нават паставіла ў непасрэдную небяспеку Іерусалім. Арабскі султанат Алепа прызнаў сябе васалам Візантыі. У той час таксама былі адваяваны Крыт і Кіпр.
Пасля заваяванняў сельджукаў становішча цалкам змянілася. Візантыя была выбіта з Малой Азіі, значна быў саслаблены і Абасідскі халіфат. Важнейшых канфліктаў паміж арабамі і Візантыяй не было.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі