Арабістыка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Арабістыка — сукупнасць навуковых дысцыплін, якія вывучаюць арабскую мову, літаратуру, гісторыю, эканоміку, культуру, рэлігію, этнаграфію арабскіх краін.

Першыя арабісты (асобы, што вывучаюць розныя аспекты арабскага свету, але не належаць да яго) з'явіліся ў сярэднявечнай Іспаніі, па якой праходзіла граніца паміж мусульманскім і хрысціянскім светам. Пераклады арабскіх тэкстаў на лацінскую мову з'яўляюцца ўжо ў 10 стагоддзі, галоўным цэнтрам з 12 стагоддзя становіцца таледская школа.

Пасля заняпаду ў часы Рэфармацыі арабістыка пачынае імкліва развівацца і распаўсюджваецца на іншыя еўрапейскія краіны: Англію, Італію, Францыю, Германію, Нідэрланды.

З 18 стагоддзя арабістыка развіваецца ў Расіі. У СССР праблемы арабістыкі распрацоўваліся ў Маскве, Ленінградзе, Баку, Ташкенце, Тбілісі, Душанбэ, Ерэване.

У цяперашні час беларускіх арабістаў рыхтуюць Ваенны універсітэт Міністэрства абароны РФ (былы Ваенны інстытут замежных моў), Школа замежных моў Інстытута ўзброеных сіл Катара[1], Беларускі дзяржаўны універсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт.

Постаці арабістыкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Михайлевский Е. Восходящее солнце арабского партнерства // Во славу Родины. — 2010. — № 89.