Арагонская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Арагонская мова
Саманазва:

aragonés [ˌa.ɾa.ɣɔ.ˈnes]

Краіны:

Іспанія

Рэгіёны:

Арагон

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Academia de l’Aragones

Агульная колькасць носьбітаў:

42 000

Статус:

адраджаецца

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Раманская група
Ібера-раманская падгрупа
Пісьменнасць:

лацініца

Моўныя коды
ISO 639-1:

an

ISO 639-2:

arg

ISO 639-3:

arg

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка


Арагонская мова(idioma aragonés, luenga aragonesa) — гiсторычная раманская мова iспанскай правiнцыi Арагон. Раней лічылася дыялектам iспанскай, але сёння усё больш даследчыкаў разглядаюць яе як асобную мову.[1] .

Змест

[правіць] Гiсторыя

Да 1478 года арагонская мова ўжывалася як афіцыйная на раўні з каталонскай ў каралеўстве Арагон. Пасля аб'яднання каралеўства з Кастыліяй пачала знiкаць. Напачатку XX стагоддзя захавалася толькi ў вёсках на поўначы правiнцыi. Час дыктатуры Франко стаў для гэтай мовы, як і для астатніх рэгіянальных моваў Іспаніі, цяжкім выпрабаваннем — яе фактычна забаранілі.[2]. Наступствы для мовы былi амаль фатальнымi. Апошні перапiс паказаў, што на арагонскай, як на роднай мове, размаўляе каля 10 тысяч чалавек. Яшчэ каля 20 тысяч трошкі ведаюць яе ці ўжываюць як другую мову (гэта стала магчыма дзякуючы руху за выратаванне і развіццё мовы — так званы, «рух араганесiстаў») .[3].

[правіць] Дыялекты

Амаль кожная вёска на поўначы Арагону мае сваю гаворку. Гаворкі аб'ядноваюцца ў тры асноўныя дыялекты. Гэта ускладняе стварэнне адзiнага варыянта лiтаратурнай мовы.

[правіць] Асноўны рысы

Арагонская мова мае шмат адрозненняў ад iспанскай ў фанетыцы i лексiцы. Некаторыя рысы паказваюць яе роднасць да каталонскай мовы i гасконскага дыялекта аксітанскай мовы.

[правіць] Статус

У 1997 годзе ў парламенце Арагону быў прапанаваны праект Закону пра мовы з мэтай надаць арагонскай мове статус афiцыйнай. Праект яшчэ знаходзiцца ў распрацоўцы.[4]. Арагонская мова ужываецца таксама у літаратуры i музыцы. Выдадзена некалькі слоўнікаў. Таксама яна выкладаецца як прадмет у некаторых школах.

Зноскі

  1. http://www.ethnologue.com/show_language.asp?code=arg.
  2. Aragonese language — Definition and Overview http://www.wordiq.com/definition/Aragonese_language
  3. Адзiн з сайтаў арагонесiстаў [1]
  4. Закон пра мовы Арагону [2].

[правіць] Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Portalada арагонскай

Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў арагонскай мовы утрымліваецца ў катэгорыі «Арагонская мова»
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах