Арак
Арак (араб.: عرق) — моцны (60 % аб.) алкагольны напой. Слова арак у многіх азіяцкіх народаў азначае моцны алкагольныя напоі ўвогуле, у тым ліку гарэлку.
Арак атрымліваюць пры дыстыляцыі меласы з цукровага трыснёгу або з рысавага сусла (Ява), або меласы, рысавага сусла і соку гэтак званай цукровай пальмы Arenga saccharifera (Цэйлон, Тайланд, Індыя). У розных варыянтах распаўсюджаны на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі і інш. У Еўропу мода на арак завезеная з сучаснай Інданезіі галандцамі, якія пілі яго з фруктовымі сокамі. Смакам і спосабамі ўжытку нагадвае ром. Дадаецца ў дражджовую бабу, уваходзіць у склад кактэйляў, пуншаў і г.д. У канцы XVIII – XIX ст. быў досыць папулярным ў шляхецкім асяроддзі, дадаваўся ў гарбату і чорную каву, соусы для мяса і птушкі, лічыўся адным з 5 алкагольных напояў, якія абавязкова мусяць быць у паважным доме. «Літоўская гаспадыня» падае спосаб імітацыі араку з перагнанай жытнёвай гарэлкі, падфарбаванай карамеллю.
Крыніцы [правіць]
- Белы А. Арак // Праект «Наша ежа»
| Алкагольныя напоі | |
|---|---|
| Высокаалкагольныя (66—96 %) | Абсент • Спірт • Пярвач |
| Моцныя (31—65 %) | Акавіта • Арак • Арманьяк • Аруха • Бальзам • Бехераўка • Баравічка • Брэндзі • Бумба • Буха • Бурбон • Віскі • Гарэлка • Грапа • Джын • Дзівін • Егермайстар • Зуброўка • Кальвадос • Кіршвасэр • Каньяк • Крупнік • Крамбамбуля • Маатай • Мескаль • Метакса • Настойка • Палінка • Ракія • Ром • Самбука • Самагон • Слівавіца • Тэкіла • Уза • Чача • Шнапс |
| Сярэднеалкагольныя (9—30 %) | Вермут • Віно • Глінтвейн • Грог • Кагор • Крушон • Лікёр • Мадэра • Марсала • Медавуха • Мёд • Наліўка • Пачаран • Партвейн • Пунш • Сакэ • Сангрыя • Херас • Шампанскае • Кава • Шэрыданс |
| Слабаалкагольныя (1,5—8 %) | Брага • Квас • Кумыс • Перы • Піва • Пульке • Збіцень • Сідр • Тэсгуіна • Тодзі • Чайны грыб |
