Араканскія горы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Араканскія горы
Каардынаты: 21°25′46.36″ пн. ш. 93°49′10.75″ у. д. / 21.429544° пн. ш. 93.819653° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

Індакітай

Вышыня вяршыні

3053 м


Араканскія горы (М'янма)
Араканскія горы
Араканскія горы

Араканскія горы, Ракхайн, Аракан-Йома (англ.: Arakan Yoma, Arakan Range, Rakhine Range, Rakhine Yoma, Arakan Yoma, Rakhine Roma, Arakan Roma) — горы на захадзе паўвостравава Індакітай, у М'янме, паміж узбярэжжам штата Ракхайн(руск.) бел. і Іравадзійскай раўнінай. Горная сістэма працягнуліся ад мыса Мадзін (Негрэйс)(руск.) бел. на поўдні да штата Маніпур (Індыя) на поўначы, яна ўключае горы Нага(англ.) бел., Чынскія горы(руск.) бел., Паткайскі хрыбет(англ.) бел. і Лушайскія горы(англ.) бел..[1]

Змест

[правіць] Геалогія і рэльеф

Араканскія горы ўтварыліся ў выніку сутыкнення Індастанскай(руск.) бел. і Еўразійскай літасферных пліт. Яны ўяўляюць сабой сярэднявышынныя складкава-глыбавыя горы альпійскай складкавасці. Паралельныя мерыдыянальныя хрыбты з вострымі і стромкімі схіламі, падзеленыя эразійна-тэктанічнымі далінамі на поўначы, пераходзяць на поўдні ў нізкагорныя ланцугі спадзістых узвышшаў вышынёй 150—200 метраў. Складзены са сланцаў, кварцытаў, пясчаніку, па перыферыі — з асадкавых парод. Карысныя выкапні: волава, вальфрам, свінец, золата, срэбра, каштоўныя камяні.

Горныя ланцугі працягнуліся прыкладна на 950 км,[1] з якіх прыкладна 400 км складаюць уласна горы. Вышэйшым пунктам з'яўляецца гара Вікторыя(англ.) бел. вышынёй 3053 метры.[2]

[правіць] Клімат і расліннасць

Араканскія горы з'яўляюцца бар'ерам на шляху паўднёва-заходніх мусонных дажджоў з цэнтральнай М'янмы, што робіць іх ўсходнія схілы сушэй.[1]

На заходніх наветренных схілах пануюць трапічныя вільготныя вечназялёныя лясы, на ўсходніх — лістападныя ці́кавыя лясы да вышыні 1000 м, вышэй — вечназялёныя дубовыя і сасновыя.[3]

[правіць] Экалогія

У гарах размешчаны экарэгіён горныя лясы Чынскіх і Араканскіх гор(англ.) бел., якія з'яўляюцца домам для папуляцыі сланоў, а таксама чарапахі Heosemys depressa, якой пагражае знікненне.[4]

[правіць] Інфраструктура

Араканскія горы перасякаюць па маршруце Нгапэ (англ.: Ngape) — Мінбу(англ.) бел. і дарозе з Таўнгап (англ.: Taungup) у П'яй(англ.) бел. на Іравадзі.

[правіць] Гісторыя

Паколькі Араканскія горы аддзяляюць Ракхайнскае ўзбярэжжа ад астатняй Бірмы, яны здаўна служылі бар'ерам паміж жыхарамі цэнтральнай Бірмы і тымі, хто жыў на Індыйскім субкантыненце. Гэта адыграла ролю ў адрозненні прамысловага і культурнага развіцця ракхайнцаў(англ.) бел. ад бірманцаў(руск.) бел.. Араканскія горы таксама служылі бар'ерам, які абцяжарваў бірманскія ўварванні, дазваляючы Аракану развівацца як асобнай палітычнай адзінцы. Прыбярэжныя гарады, такія як М'яу-У(руск.) бел. і Вейтхалі(англ.) бел., складалі ядро Араканскай цывілізацыі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 «Rakhine Mountains» Encyclopedia Britannica
  2. БелЭн. Т. 1.
  3. Араканскія горы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі
  4. Asian Turtle Trade Working Group (2000). Heosemys depressa. 2006. IUCN Red List of Threatened Species. IUCN 2006. www.iucnredlist.org. Retrieved on 11 May 2006. Listed as Critically Endangered (CR A2cd, B1+2c v2.3)

[правіць] Літаратура

  • Араканскія горы // БелЭн у 18 т. Т. 1.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах