Аранжавая Свабодная Дзяржава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аранжавая Свабодная Дзяржава
Oranje-Vrijstaat

Бурская рэспубліка
Flag of the United Kingdom.svg
1854 – 1902


Flag of Orange River Colony.svg
Flag of the Orange Free State.svg Coat of Arms of the Orange Free State.svg
Сцяг Аранжавай Свабоднай Дзяржавы Герб Аранжавай Свабоднай Дзяржавы
Гімн
«Vrystaatse Volkslied»
(«Народная песня Свабоднай Дзяржавы»)
Orange Free State map.png
Сталіца Блумфантэйн
Мова Нідэрландская (афіцыйна), афрыкаанс
Валюта Фунт Аранжавай Свабоднай Дзяржавы
Плошча 181.299 км² (1875)
Насельніцтва 100 тыс. (1875)
Форма кіравання Рэспубліка
Гісторыя
 - 17 лютага 1854 Утворана
 -  18801881 Першая англа-бурская вайна
 -  18991902 Другая англа-бурская вайна
 - 31 мая 1902 Ліквідавана
Сёння Сцяг ПАР ПАР

Аранжавая Свабодная Дзяржава, або Аранжавая Рэспубліка (афр.: Oranje Vrystaat) — незалежная дзяржава, пазней правінцыя ў складзе Паўднёва-Афрыканскага Саюза і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, непасрэдны папярэднік цяперашняй правінцыі Фры-Стэйт.

Размешчаная паміж рэкамі Вааль і Аранжавая. Засяленне гэтай вобласці еўрапейцамі пачалося ў 1830-я гады, калі галандскія каланісты-буры збеглі ўглыб краіны ад англійскага валадарства, якое ўсталявалася ў Капскай калоніі, падчас так званага Вялікага трэка. Да гэтага тут насялялі ў асноўным плямёны сота (басота, басута).

У 1846 годзе Генры Дуглас Уардэн, брытанскі рэзідэнт сярод плямёнаў, якія насялялі тэрыторыі за Аранжавай, набыў ферму Блумфантэйн, вакол якой хутка вырас горад, які стаў сталіцай гэтага рэгіёна. У 1848 годзе Брытанія далучыла гэтую тэрыторыю пад назвай «Калонія Аранжавай ракі» (англ.: Orange River Sovereignty). 17 лютага 1854 года Брытанія прызнала незалежнасць рэспублікі, а 23 лютага таго ж года была падпісана Канвенцыя Аранжавай ракі, або Блумфантэйнская, паводле якой новая дзяржава стала звацца Аранжавай Свабоднай Дзяржавай (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, або Трансвааль, стала незалежнай двума гадамі раней).

З адкрыццём радовішчаў золата і дыяментаў у Аранжавую Свабодную Дзяржаву, як і ў Трансвааль, узмацніўся прыток замежнікаў-ойтландэраў, чые правы былі сур’ёзна абмежаваныя законам. У 1899 годзе ў Блумфантэйне прайшла канферэнцыя з удзелам прэзідэнта Аранжавай Рэспублікі Мартынуса Стэйна, лідара Трансвааля Паўля Кругера і губернатара Капскай калоніі сэра Альфрэда Мілнера, аднак яна не змагла разрадзіць напругу, якая ўсё больш узрастала, і ў тым жа годзе Аранжавая Рэспубліка ўслед за Трансваалем абвясціла вайну Англіі. 13 сакавіка 1900 года англічане ўвайшлі ў Блумфантэйн. У 1902 годзе ў Ферэніхінгу была падпісаная дамова, паводле якой Аранжавая Свабодная Дзяржава ўвайшла ў Брытанскую імперыю як Калонія Аранжавай ракі, аднак Брытанія абяцала ў будучыні падаць ёй самакіраванне, захоўвала магчымасць выкладання ў школах нідэрландскай мовы і падавала іншыя некаторыя прывілеі.

Аранжавая Свабодная Дзяржава на карце ПАР да 1994 года (бантустаны не паказаны)

У 1910 годзе Аранжавая Свабодная Дзяржава ўвайшла ў склад Паўднёва-Афрыканскага Саюза, судовай сталіцай якога стаў Блумфантэйн. У сцяг ПАС быў уключаны сцяг Аранжавай Свабоднай Дзяржавы (белыя і аранжавыя палосы з сцягам Нідэрландаў у кантоне). У эпоху апартэіду на тэрыторыі правінцыі быў створаны невялікі бантустан Кваква. З 1994 года правінцыя носіць назву Фры-Стэйт.

Вядомыя жыхары[правіць | правіць зыходнік]