Аранжавы колер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Аранжавы | ||
|---|---|---|
| — Колерныя каардынаты — | ||
| RGB HEX | #FFA000 | |
| RGB¹ | (r, g, b) | (255, 160, 0) |
| CMYK² | (c, m, y, k) | (0, 35, 100, 0) |
| HSV | (h, s, v) | (38°, 100%, 100%) |
| ¹: Нармалізавана да [0–255] ²: Нармалізавана да [0–100] |
||
Аранжавы — колер, прамежкавы паміж чырвоным і жоўтым. Мае даўжыню хвалі 590—620 нанаметраў.
Змест |
Прыклады аранжавага [правіць]
Адзін з найболей «вызначаных» колераў спектра, бо яго «эталон» заўсёды пад рукой (назва запазычана з французскага слова Orange — апельсін).
Назвы аранжавых адценняў [правіць]
- памяранцавы (сінонім)
- мядовы
- бурштынавы (невыразна вызначаная група адценняў = ад жоўтага да карычневага)
- маркоўны (колер каратыну)
- руды
- карычневы = шэры + аранжавы
Прыродныя крыніцы і пігменты [правіць]
Рознае [правіць]
- Аранжавы — нацыянальны колер Нідэрландаў. Першапачаткова аранжавая паласа прысутнічала на сцягу Нідэрландаў, аднак пазней яна была замененая на чырвоную, бо даўней аранжавая тканіна была дэфіцытам. У нашы дні падчас нацыянальных свят жыхары каралеўства апранаюць аранжавую адзежу, а футбольныя заўзятары, выяўляючы сваю падтрымку нацыянальнай камандзе, нават фарбуюць свае асобы ў памяранцавы колер.
- У шматлікіх краінах, напрыклад у Бельгіі, светлафоры замест жоўтага маюць аранжавы ліхтар.
- Аранжавая — рака на поўдні Афрыкі.
- Змену ўлады падчас выбараў 2004 года на Украіне назвалі аранжавай рэвалюцыяй (на Украіне часта выкарыстоўвалася слова «памаранчавая»).
- У Ірландыі — знак пратэстанцызму, дзякуючы ордэну аранжыстаў.
| Web colors | black | silver | grey | white | red | maroon | purple | fuchsia | green | lime | olive | yellow | orange | blue | navy | teal | aqua |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Колеры вясёлкі | |
|---|---|
| Чырвоны Аранжавы Жоўты Зялёны Блакітны Сіні Фіялетавы |
