Арафурскае мора
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Арафу́рскае мора (анг.: Arafura Sea) – мора ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяну (па іншых дадзеных адносіцца да Ціхага акіяну) паміж Аўстраліяй і астравамі: Танімбар, Кай і Новая Гвінея. З усходу, праз праліў Торэса злучаецца з Каралавым морам, з захаду мяжуе з марамі Тымор, Банда і Сэрам, з поўдня з залівам Карпентарыя.
- паверхня 1290 тыс. км²
- сярэдняя глыбіня 50-80 м
- максімальная глыбіня 3 680 м
- тэмпература вады ад 25°C да 28°C
- салёнасць 35-35‰
- прылівы да 7,6м (Новая Гвінея)
Большая частка дна мора – гэта шэльф пакрыты пяском і вапняком. У глыбінных частках мора (паўночна-заходніх), знаходзяцца сейсмічна актыўныя зоны. Арафурскае мора з'яўляецца мелкім трапічным морам, у яго водах часта нараджаюцца трапічныя тайфуны.
Назва мора паходзіць ад племені Алфула (людзі лесу).
| Моры Індыйскага акіяна | |
|---|---|
|
|
|
| * Па гідралагічнаму, гідрахімічнаму і інш. рэжымам адносіцца да мораў |