Арахіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арахіс
Peanut 9417.jpg
Лісце і плады арахісу культурнага
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arachis L., 1753

Секцыі
  • Arachis
  • Caulorrhizae
  • Erectoides
  • Extranervosae
  • Heteranthae
  • Procumbentes
  • Rhizomatosae
    • Prorhizomatosae
    • Rhizomatosae
  • Trierectoides
  • Triseminatae
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   26462
NCBI   3817
GRIN   g:889
IPNI   21704-1

Ара́хіс (лац.: Arachis) — род раслін сямейства бабовых.

Род налічвае каля 70 відаў. Усе яны — травяністыя расліны з парнаперыстаскладанымі лісцямі. Большасць відаў — дзікія. Распаўсюджаны ў асноўным у Бразіліі, і толькі Арахіс культурны, або земляны арэх (Arachis hypogaea L.) культывуецца ў розных трапічных краінах Амерыкі, Азіі і Афрыкі, а ў Еўропе — у Італіі, Іспаніі і на поўдні Францыі. Акрамя арахісу культурнага, толькі адзін від (Arachis pintoi) разводзяць за межамі Паўднёвай Амерыкі.

На Беларусі ёсць у калекцыі Цэнтральнага батанічнага сада АН, вырошчваецца аматарамі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 25-75 см. Сцябло прамастойнае або распрасцёртае па зямлі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі жоўта-аранжавыя, верхнія бясплодныя, ніжнія пладаносныя, клейстагамныя. Пасля апладнення кветаножка з завяззю пачынае расці, апускаецца да зямлі і заглыбляецца ў глебу, дзе выспявае плод — цыліндрычны або коканападобны струк з сеткавай паверхняй і 1-7 зярнятамі, багатымі бялком (да 22%), алеем (да 42%), вугляводамі (да 13%) і вітамінам B1; мае ў сябе алкалоід арахін.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Зярняты выкарыстоўваюцца на алей, кандытарскія вырабы, спажываюцца свежыя і падсмажаныя. З макухі робяць халву. Надземная маса — корм для жывёлы і сідэрат.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

  • Arachis appressipila
  • Arachis archeri
  • Arachis batizocoi
  • Arachis benensis
  • Arachis benthamii
  • Arachis brevipetiolata
  • Arachis burchellii
  • Arachis burkartii
  • Arachis cardenasii
  • Arachis chiquitana
  • Arachis correntina
  • Arachis cruziana
  • Arachis cryptopotamica
  • Arachis dardani
  • Arachis decora
  • Arachis diogoi
  • Arachis douradiana
  • Arachis duranensis
  • Arachis giacomettii
  • Arachis glabrata
  • Arachis glandulifera
  • Arachis gracilis
  • Arachis guaranitica
  • Arachis hatschbachii
  • Arachis helodes
  • Arachis hermannii
  • Arachis herzogii
  • Arachis hoehnei
  • Arachis hypogaea — Арахіс культурны
  • Arachis ipaensis
  • Arachis kempff-mercadoi
  • Arachis kretschmeri
  • Arachis kuhlmannii
  • Arachis lignosa
  • Arachis lutescens
  • Arachis macedoi
  • Arachis magna
  • Arachis major
  • Arachis marginata
  • Arachis martii
  • Arachis matiensis
  • Arachis microsperma
  • Arachis monticola
  • Arachis oteroi
  • Arachis palustris
  • Arachis paraguariensis
  • Arachis pietrarellii
  • Arachis pintoi
  • Arachis praecox
  • Arachis prostrata
  • Arachis pseudovillosa
  • Arachis pusilla
  • Arachis repens
  • Arachis retusa
  • Arachis rigonii
  • Arachis setinervosa
  • Arachis simpsonii
  • Arachis stenophylla
  • Arachis stenosperma
  • Arachis subcoriacea
  • Arachis sylvestris
  • Arachis trinitensis
  • Arachis triseminata
  • Arachis tuberosa
  • Arachis valida
  • Arachis vallsii
  • Arachis villosa
  • Arachis villosulicarpa
  • Arachis williamsii

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.