Арахісавы алей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бутэлька арахісавага алею з вітамінам E у якасці кансерванту

Арахісавы алей - алей з землянога арэха (арахісу).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вадкасць бясколерная ці зеленавата-жоўтага колеру, t застывання ад 3 да -5°С, шчыльнасць 0,91-0,92×10³ кг/м³, не раствараецца ў вадзе; невысыхальны.

Мае 13-23% насычаных кіслот (C14 — C24), 39-70% алеінавай і 13-38% лінолевай кіслот.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

У ежу[правіць | правіць зыходнік]

Часта выкарыстоўваецца ў кітайскай кухні, а таксама у кухнях Паўднёвай і Паўднёва-усходняй Азіі, для прыгатавання ежы, а ў выпадку смажанага алею, для дадатковага водару.

Выкарыстоўваецца як самастойны харчовы прадукт і ў вытворчасці маянэзаў, маргарыну, мылу, медыцынскіх мазяў.

Антыаксіданты, такія як вітамін Е, часам дадаюць, каб палепшыць тэрмін захоўвання алею.[1]

Біядызель[правіць | правіць зыходнік]

У 1900 годзе на Парыжскай выстаўцы кампанія Otto па просьбе французскага ўрада прадэманстравала, што арахісавы алей можа быць выкарыстаны ў якасці крыніцы паліва для дызельных рухавікоў. Гэта была адна з першых дэманстрацый біядызельнай тэхналогіі[2].

Зноскі

  1. Chu, Yan-Hwa; Hsu, Hsia-Fen (1999). "Effects of antioxidants on peanut oil stability". Food Chemistry. 66: 29–34. doi:10.1016/S0308-8146(98)00082-X.
  2. Peanut Biodiesel. Boiled Peanut World (24 красавіка 2010). Праверана 3 August 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]