Арбіта пахавання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Арбітай пахавання лічыцца арбіта, вышыня якой на 200 кіламетраў перавышае вышыню геастацыянарнай арбіты. На арбіту пахавання адпраўляюцца зношаныя арбітальныя апараты для памяншэння імавернасці сутыкненняў і вызвалення месца на геастацыянарнай арбіце.

Для кожнага апарата арбіта разлічваецца асобна, мінімальны перыгей \Delta{H} вылічваецца па формуле:
\Delta{H} = 235\mbox{ km} + \left ( 1000 C_R \frac{A}{m} \right )\mbox{ km}

дзе C_R \, з'яўляецца ціскам сонечнага выпраменьвання, каэфіцыент якога — звычайна паміж 1,2 і 1,5, \frac{A}{m} \, з'яўляецца адносінамі плошчы [м²] да масы [кг] гэтага аб'екта. Гэта формула ўключае каля 200 км для геастацыянарнай арбіты, у гэтыя 200 кіламетраў таксама закладзена вышыня для манеўраў на арбіце. Яшчэ 35 кіламетраў запасу зроблена для забеспячэння бяспекі ў сувязі з уздзеяннем гравітацыйных адхіленняў (у першую чаргу сонечных і месяцовых) на спадарожнікі.

Арбіты захавання ваенных спадарожнікаў з ЯЭУ[правіць | правіць зыходнік]

Нізкаарбітальныя ваенныя разведвальныя спадарожнікі з ядзернай энергетычнай устаноўкай выкарыстоўваюць ніжэйшыя арбіты пахавання (nuclear graveyard orbit, каля 650—1000 км[1]). На гэтыя арбіты адпраўляецца актыўная зона ядзернага рэактара пасля заканчэння яе працы. Тэрмін жыцця на гэтых арбітах складае парадку 2 тыс. гадоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. IMPACTS ON EARTH FROM SPACE «nuclear power sources (NPS)… But there are still 42 Soviet NPS from the RORSAT series in ‘nuclear graveyard orbit’ 650-1000km above the Earth.»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Арбіты