Арганоіды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
цытаплазма разам з яе кампанентамі (арганэламі), у тыповай жывёльнай клетцы:
(1) Ядзерка
(2) Ядро
(3) Рыбасома (маленькія пункты)
(4) Везікула
(5) Шурпаты эндаплазматычны рэтыкулум (ER)
(6) Апарат Гольджы
(7) Цыташкілет
(8) Гладкі эндаплазматычны рэтыкулум
(9) Мітахондрыя
(10) Вакуоль
(11) Цытаплазма
(12) Лізасома
(13) Цэнтрыёль і Цэнтрасома

Арганоіды (ад орган і стар.-грэч.: εἶδος — від), ці арганэлы  — у цыталогіі пастаянныя спецыялізаваныя структуры ў клетках жывых арганізмаў. Кожны арганоід выконвае пэўныя функцыі, жыццёва неабходныя для клеткі. Тэрмін «Арганоіды» тлумачыцца супастаўленнем гэтых кампанентаў клеткі з органамі шматклетачнага арганізма. Арганоіды супрацьпастаўляюць часавым уключэнням клеткі, якія з'яўляюцца і знікаюць падчас абмену рэчываў.

Часам арганоідамі лічаць толькі пастаянныя структуры клеткі, размешчаныя ў яе цытаплазме. Часцяком ядро і ўнутрыядзерныя структуры (напрыклад, ядзерка) не завуць арганоідамі. Клетачную мембрану, вейчыкі і жгуцікі таксама звычайна не прылічваюць да арганоідаў.

Не завуць арганоідамі таксама рэцэптары і іншыя дробныя, малекулярнага ўзроўня, структуры. Мяжа паміж малекуламі і арганоідамі не вельмі выразная. Так, рыбасомы, якія звычайна адназначна адносяць да арганоідаў, можна лічыць і складаным малекулярным комплексам. Усё часцей да арганоідаў прылічваюць і іншыя падобныя комплексы параўнальных памераў і ўзроўня складанасці — пратэасомы, сплайсасомы і інш. У той жа час параўнальныя па памерах элементы цыташкілета (мікратрубачкі, тоўстыя філаменты папярочнапаласатых мышцаў і г.д.) звычайна да арганоідаў не адносяць. Ступень сталасці клетачнай структуры — таксама ненадзейны крытэрый яе аднясення да арганоідаў. Так, верацяно дзялення, якое хоць і не ўвесь час, але заканамерна прысутнічае ва ўсіх эўкарыятычных клетках, звычайна да арганоідаў не адносяць, а везікулы, якія ўвесь час з'яўляюцца і знікаюць падчас абмену рэчываў — адносяць. Шмат у чым набор арганоідаў, які пералічваецца ў навучальных кіраўніцтвах, вызначаецца традыцыяй.

Арганоіды эўкарыёт
Арганэла Асноўная функцыя Структура Арганізмы Заўвагі
Хларапласт (Пластыды) фотасінтэз двухмембранная расліны, Пратысты маюць уласную ДНК; мяркуюць што хларапласты ўзніклі з цыянабактэрый у выніку сімбіягенезу
Эндаплазматычны рэтыкулум трансляцыя і згортванне новых бялкоў (гранулярны эндаплазматычны рэтыкулум), сінтэз ліпідаў (агранулярны эндаплазматычны рэтыкулум) аднамембранная усе эўкарыёты на паверхні гранулярнага эндаплазматычнага рэтыкулума знаходзіцца вялікая колькасць рыбасом, згорнуты як мяшок; агранулярны эндаплазматычны рэтыкулум згорнуты ў трубачкі
Апарат Гольджы сартаванне і пераўтварэнне бялкоў аднамембранная усе эўкарыёты асіметрычны — цыстэрны, якія размяшчаюцца бліжэй да ядра клеткі (цыс-Гольджы) утрымліваюць найменш спелыя бялкі, а ад транс-Гольджы адпачкоўваюцца бурбалкі, якія змяшчаюць цалкам спелыя бялкі
Мітахондрыя энергетычная двухмембранная большасць эўкарыёт маюць сваю ўласную мітахандрыяльную ДНК; мяркуюць, што мітахондрыі ўзніклі ў выніку сімбіягенезу
Вакуоль запас, падтрыманне гамеастазу, у клетках раслін — падтрыманне формы клеткі (тургор) аднамембранная эўкарыёты, больш выяўлена ў раслін
Ядро Захоўванне ДНК, транскрыпцыя РНК двухмембранная усе эўкарыёты утрымлівае асноўную частку генома
Рыбасомы сінтэз бялку на аснове матрычных РНК пры дапамозе транспартных РНК РНК/бялок эўкарыёты, пракарыёты
Везікулы назапашваюць ці транспартуюць пажыўныя рэчывы аднамембранная усе эўкарыёты
Лізасомы дробныя лабільныя ўтварэнні, якія змяшчаюць ферменты, у прыватнасці гідралазы, што прымаюць удзел у працэсах пераварвання фагацытаванай пажытку і аўтолізу (самарастварэнне арганэл) аднамембранная большасць эўкарыёт
Цэнтрыёлі (клетачны цэнтр) Цэнтр арганізацыі цыташкілета. Неабходзен для працэсу клетачнага дзялення (раўнамерна размяркоўвае храмасомы) немембранная эўкарыёты
Меланасома захоўванне пігменту аднамембранная жывёлы
Міяфібрылы скарачэнне мышачных валокнаў складана арганізаваны пучок бялковых ніцяў жывёлы

Мяркуюць, што мітахондрыі і пластыды — гэта былыя сімбіёнты клетак, што ўтрымліваюць іх, якія некалі былі самастойнымі пракарыётамі (гл. Протасімбіятычная тэорыя).

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  1. Биологический энциклопедический словарь. М., «Советская энциклопедия», 1986.
  2. Грин Н., Стаут У., Тейлор Д. Биология. М., «Мир».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]