Арганізацыя Ісламская канферэнцыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Арганізацыя Ісламская канферэнцыя (АІК) (англ.: Organisation of the Islamic Conference (OIC), араб.: منظمة المؤتمر الإسلامي) — міжнародная арганізацыя ісламскіх краін. Створана ў 1969 з мэтай забеспячэння ісламскай салідарнасці ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах, барацьбы супраць каланіялізму, неакаланіялізму і расізму. Членамі арганізацыі з'яўляюцца 57 дзяржаў. Штаб-кватэра ў горадзе Джыда (Саудаўская Аравія). Афіцыйныя мовы — арабская, англійская і французская.
Сукупнае насельніцтва дзяржаў-членаў АІК — 1,6 млрд. чалавек. Сукупны ВУП — 4,8 трлн. дол. (ВУП паводле ППЗ — 10,1 трлн. дол., 2010).