Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Краіны-ўдзельніцы (цёмна-зялёны колер) і краіны-назіральніцы (светла-зялёны колер) АІК

Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва (АІС; англ.: Organisation of Islamic Cooperation, араб.: منظمة المؤتمر الإسلامي, фр.: Organisation de la coopération islamique) — міжнародная арганізацыя ісламскіх краін. Створана ў 1969 з мэтай забеспячэння ісламскай салідарнасці ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах, барацьбы супраць каланіялізму, неакаланіялізму і расізму. Членамі арганізацыі з'яўляюцца 57 дзяржаў. Штаб-кватэра ў горадзе Джыда (Саудаўская Аравія). Афіцыйныя мовы — арабская, англійская і французская. Да 28 чэрвеня 2011 насіла назву Арганізацыя ісламскай канферэнцыі.

Сукупнае насельніцтва дзяржаў-членаў АІС — 1,6 млрд. чалавек. Сукупны ВУП — 4,8 трлн. дол. (ВУП паводле ППЗ — 10,1 трлн. дол., 2010).