Аргенціна
З Вікіпедыя.
| República Argentina
Рэспубліка Аргентына |
||
| герб | сцяг | |
|---|---|---|
|
дэвіз: "En Unión y Libertad" |
||
| геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
| дата ўтварэння | ||
| дзяржаўная мова: | Іспанская | |
| сталіца: | Буэнас-Айрэс | |
| прадстаўнік дзяржавы: | ||
| кіраўнік дзяржавы: | ||
| плошча: | 2,780,400 км² | |
| насельніцтва: | 40 302 000 2007 | |
| шчыльнасць насельніцтва: | 14 жых./км² | |
| грашовая адзінка: | Аргентынскі песа | |
| часавы пояс: | ||
| гімн: | "Himno Nacional Argentino" | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | RA | |
| дамен у Інтэрнеце: | .ar | |
| міжнародны тэлефонны код: | +54 | |
| карта | ||
Рэспу́бліка Аргенці́на, Аргенці́на,(па-іспанску: Republika Argentina
праслухаць?) — краіна ў Паўднёвай Амерыцы. На поўначы мяжуе з Парагваем і Балівіяй на паўночным ўсходзе — з Бразіліяй і Уругваем, на захадзе — з Чылі. З поўдня краіна амываецца пралівам Дрэйка. Аргенціна прэтэндуе на Фальклендзкія востравы, а таксама на частку Арктыкі. Назва паходзіць ад лацінскага argentum (серабро), якім індзейцы ўзнаградзілі тых, хто застаўся жывым пасля караблякрушэння з экспедыцыі Хуана Дыаса дэ Соліса. Аргенціна з'яўляецца членам гаспадарчай арганізацыі Меркосур.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Перад тым, як сюды прыбылі еўрапецы ў 1516 годзе, тэрыторыі сучаснай Аргенціны былі заселеныя індзейцамі. У 1536 годзе быў закладзены Буэнас-Айрэс. З 1776 году гэтыя землі былі ў складзе віцэ-каралеўства Перу.
[правіць] Геаграфія
Аргенціна з поўначы на поўдзень мае 3700 км, з усходу на захад 1400 у найшырэйшым месцы. Цэнтральная і паўднёва-заходняя частка Аргенціны — гэта нізіна і выпалены стэп Пампа, які мяжуе з багатым нафтай пласкаўзвышшам Патагонія. Далей на поўдзень знаходзіцца субпалярная Вогненная Зямля. Заходняя частка краіны — гэта прадузгор'е, а таксама пачатак Андаў з найвышэйшым шчытом Паўднёвай Амерыкі пікам Аканкагуа. Цэнтральная частка — гэта пагор'е Куё. На поўначы ёсць субтрапікальныя раўніны Гран Чако. На паўднёвым захадзе знаходзіцца Месапатамія.
Агульная даўжыня мяжы 14 644 км. З іх — узбярэжжа 4989 км. Даўжыня межаў з суседнімі краінамі:
Найвышэйшым пунктам Аргенціны з'яўляецца пік Аканкагуа — 6962 м н.у.м.
Найдаўжэшай ракой Аргенціны з'яўляецца Парана.
[правіць] Эканоміка
У 1890-1930 гадах Аргенціна належала да адной з дзесяці найбагацейшых краінаў свету. Разьвіццё краіны падтрымлівалася, у асноўным, брытанскім капіталам і тычылася сельскай гаспадаркі ды інфраструктуры. Насельніцтва краіны расло на 4% штогод. Даходы раслі яшчэ хучэй. На пераломе 20-30-х гадоў у Аргенціне, як і ў іншых краінах свету, пачаўся эканамічны крызыс. Падчас крызысу ў Аргенціну прыйшоўся дадатковы наплыў эмігрантаў. Гэта прывяло да таго, што Аргенціне цяжэй за іншыя краіны было вярнуцца да ранейшага ўзроўню даходаў на жыхара. У той час эканамічны лібералізм змяніўся палітыкай інтэрвенцыянізму і пратэкцыянізму. У 50-х гадах тагачасны прэзідент Хуан Дамінга Перон вырашыў ператварыць Аргенціну ў сацыялістычную дзяржаву па ўзорах заходніх краінаў. На жаль, сацыяльныя праграмы вымагалі вельмі шмат грошай і ўжо ў другой палове 50-ых, калі Перона скінулі з пасады прэзідэнта, пачаліся гады вострай эканоміі. З крызісам, які выклікалі сацыяльныя рэформы, здолелі справіцца ў 60-ых годах ХХ стадоддзя, якія былі адзначыныя найбольш нізкай інфляцыяй. Але ўжо праз 10 гадоў Аргенціну, як і ўвесь капіталістычны свет, ахапіў чарговы эканамічны крызыс, рост СУПа быў невялікі, а інфляцыі наадварот. Каб справіцца з крызісам, Аргенціна набрала шмат крэдытаў у іншых краінаў, і гэта павялічала запазычанасць краіны, што разам з нестабільнай палітычнай сітуацыяй толькі пагоршыла стан краіны. У 80-ых гадах эканамічны крызіс перарос у катастрофу, некалькі дэфолтаў запар, гіперынфляцыя, а таксама спад вытворчасці. Каб перамагчы крызіс, пачынаюцца эканамічныя рэформы, у якія уваходзіць прыватызацыя і лібералізацыя замежнага гандлю. Гэта абумовіла рост СУПа ў 1991-1998 гадах каля 6%, што было блізкім да тагачаснага ўзросту СУП Чылі. Інфляцыя спала з 4000% у год, да 1-2%. Але вялікая запазычанасць перад іншаземнымі крэдыторамі, а таксама спад СУП у 1999 і 2000 гадах выклікалі чарговы эканамічны крызіс. Гвалтоўна ўзросла безпрацоўе. Чарговы прэзідэнт Нестар Крыхнер распачаў новыя эканамічныя рэформы. Увёў абмежаваны эканамічны кантроль, але зрабіць нацыяналізацыю не наважыўся. Эфектам такой палітыкі быў рост СУПа ў 2003-2007 гадах 7-11% штогод.
[правіць] Дэмаграфія
| Найвялікія агламерацыі | ||||
|---|---|---|---|---|
| Месца | Галоўны горад | Правінцыя | Насельніцтва (тыс.) | Рэгіён |
| 1 | горад Буэнас-Айрэс | (горад i правінцыя) | 19 251 | Пампа |
| 2 | Кордоба | Кордаба | 1 513 | Пампа |
| 3 | горад Покапіо | Санта-Фе | 1 295 | Пампа |
| 4 | Мендоза | Мендоза | 1 009 | Куё |
| 5 | горад Ла-Плата | Буэнас-Айрэс | 858 | Пампа |
| 6 | Сан-Мігел де Тукуман | Тукуман | 833 | Паўднёвы-Захад |
| 7 | Мар-дел-Плата | Буэнас-Айрэс | 700 | Пампа |
| 8 | Сальта | Сальта | 531 | Паўднёвы-Захад |
| 9 | Санта-Фе | Санта-Фе | 524 | Пампа |
| 10 | Сан-Хуан | Сан-Хуан | 456 | Куё |
| 11 | Резістенцыя | Чако | 400 | Гран-Чако |
| 12 | Неўкен | Неўкен | 392 | Патагонія |
| 13 | Сантьяго-дел-Эстэро | Сантьяго-дел-Эстэро | 389 | Гран-Чако |
| 14 | Каррентес | Каррентес | 332 | Месапатамія |
| 15 | Бая-Бланка | Буэнас-Айрэс | 310 | Пампа |

