Аргенцінцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аргенцінцы
CheHigh.jpg Gardel color.jpg Tita Merello.jpg
Чэ Гевара Карлас Гардэль Ціта Мерэлья Хорхэ Борхес
Cortázar.jpg Maradona 2010-1.jpg Fangio.png Lionel Messi Player of the Year 2011.jpg
Хуліа Картасар Дыега Марадона Хуан Фанхіа Ліянель Месі
Саманазва

Argentinos

Сучасны арэал рассялення і колькасць

Усяго: 41 млн. чал.
Flag of Argentina.svg Аргенціна:40,1 млн.
Flag of Spain.svg Іспанія: 229 009
Flag of the United States.svg ЗША:144 023
Flag of Paraguay.svg Парагвай: 61 649
Flag of Chile.svg Чылі: 59 637
Flag of Israel.svg Ізраіль: 43 718
Flag of Bolivia.svg Балівія: 36 231
Flag of Brazil.svg Бразілія: 25 826
Flag of Uruguay.svg Уругвай: 23 943
Flag of Canada.svg Канада: 14 877

Мова

іспанская

Рэлігія

каталіцтва

Расавы тып

еўрапеоідная раса

Уваходзіць у

раманскія народы

Роднасныя народы

лацінаамерыканцы, іспанцы

Аргенцінцы (саманазва - argentinos, ад назвы краіны) — народ у Паўднёвай Амерыцы, асноўнае насельніцтва Аргенціны. Як народ, аргенцінцы сфарміраваліся ў выніку масавай міграцыі еўрапейцаў, пераважна галісійцаў, баскаў, італьянцаў, іспанцаў , да 1/4 з цэнтральнай і ўсходняй Еўропы (украінцы, беларусы), а таксама арабаў. Колькасць - больш 40 млн. чалавек. (2008). Жывуць таксама ва Уругваі, Парагваі, Чылі, Мексіцы, ЗША. Большасць вернікаў - каталікі. Мова - іспанская (аргенцінскі варыянт), раманскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і.

Этнагенез[правіць | правіць зыходнік]

Да прыходу іспанцаў тэрыторыю сучаснай Аргенціны засялялі індзейцы розных культурных тыпаў:

1) шматлікія народы перадгор'яў Анд, якія зведалі ўплыў кечуа, якія стварылі культуру Дыягіта, займаліся земляробствам;

2) індзейцы Чака , паляўнічыя і збіральнікі (групы тоба, матакі, тупі, аравакаў);

3) народы міжрэчча Параны, Уругвая і дэльты Ла-Платы (група гуарані і інш), якія займаліся падсечна-агнявым земляробствам;

4) індзейцы Пампы і Патагоніі (тэуэльчэ, араўканы), паляўнічыя на страўсаў і гуанака;

5) агнязямельцы (она, яганы, алакалуф).

Іспанская каланізацыя пачалася ў XVI стагоддзі. Яна ішла з боку Чылі, Перу і Парагвая. У атрадах заваёўнікаў было шмат метысаў. У далейшым у фарміраванні аргенцінцаў ўдзельнічалі іспанцы, крэолы (прамыя нашчадкі іспанцаў, якія нарадзіліся ў Амерыцы), метысы, негры і мулаты. Індзейцы хутка выміралі або змешваліся з іншымі групамі. У прыбярэжным раёне этнаўтваральнымі групамі сталі крэолы, якія узначалілі рух за незалежнасць, і змешанае насельніцтва Пампа - пастухі гауча. Пасля Вайны за незалежнасць (1810-1826) з'явілася паняцце аргенцінскага народа, а крыху пазней - аргенцінскай нацыі.

У канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў вырасла іміграцыя з еўрапейскіх краін, у асноўным з блізкіх па мове Іспаніі і Італіі, прычым іміграцыя з апошняй пераважала (з 1857 па 1940 год у краіну перасялілася 2 мільёны іспанцаў і 3 мільёны італьянцаў, 2 мільёны складалі імігранты з іншых краін Еўропы). Раслі тэмпы урбанізацыі і развіцця прамысловасці. Насельніцтва краіны рэзка вырасла з 1,9 мільёна жыхароў ў 1869 годзе да 7,9 мільёна ў 1914. У наступныя гады рост насельніцтва знізіўся, дэмаграфічная абстаноўка стабілізавалася.

Акрамя ўласна аргенцінцаў ў Аргенціне захаваліся невялікія групы індзейцаў. На в. Вогненная Зямля жывуць агнезямельцы (некалькі дзясяткаў чалавек). На мяжы з Балівіяй і Чылі жывуць метысы, якія захавалі мову кечуа, а ўздоўж мяжы з Парагваем - індзейцы моўных сем'яў тупі-гуарані, матакі-матагуаё, кечуа.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аргенцінцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).