Аргон
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аргон (лац.: Argonum) Ar — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 18; атамная маса 39,948. Інертны газ. Адкрыты ў 1894 годзе Дж. Рэлеем і У. Рамзаем.
Газ без колеру і паху. Шчыльнасць 1,7839 кг/м³, тэмпература плаўлення -189,3 °C, тэмпература кіпення -185,9 °C.
Змест |
Прыродныя крыніцы[правіць]
Уваходзіць у склад атмасферы Зямлі (0,93% па аб'ёме).
Прымяненне[правіць]
Прамысловы аргон ідзе на стварэнне абарончай атмасферы пры плаўцы, рэзцы і зварцы актыўных металаў для атрымання звышчыстых матэрыялаў для рэактара- і ракетабудаўніцтва.
Прымяняецца для напаўнення лямпаў накальвання, у светлавой рэкламе (сіне-блакітны колер).
Літаратура[правіць]
- Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская — Мінск: Народная асвета, 1990. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3.(руск.)
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 29. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.)
Спасылкі[правіць]
- Бердоносов С. С. Аргон // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аргон
| Гэта пачатак артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Картка хімічнага элемента}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
