Ардэненгау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ардэненгау (ням.: Ardennengau) — франкская вобласць (Гау), пазней графства ў раёне сучаснай мяжы Бельгіі, Люксембурга і Германіі.

Назва Ардэны вядома яшчэ з I стагоддзя да н.э., калі Юлій Цэзар у сваёй кнізе «Запіскі пра Гальскую вайну» назваў горны ланцуг паміж Маасам, Рэйнам і Мозелем Arduenna silva (Ардэнскі лес).

Пасля ўтварэння Франкскай імперыі ўзніклі адміністрацыйныя адзінкі (гау), на чале якіх стаяў гаўграф. Адной з такіх гау стала Ардэненгау, якое размяшчалася паміж Айфельгау (на поўначы) і Бідгау (на ўсходзе). Графства існавала ў перыяд з каля 840 да 1028 года, кіраўнікі яго паходзілі з дому Вігерыхідаў (таксама званага Ардэнскім домам).

Графы Ардэненгау[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]