Ардэны
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ардэны | |
| Каардынаты: | |
|---|---|
|
|
Ардэны — узвышша, заходні працяг Рэйнскіх Сланцавых гор на поўдні Бельгіі, часткова ў Францыі і Люксембургу.
Працягласць 160 км, вышыня каля 400 м, найбольшая — 694 м (г. Батранж). Платападобная паверхня, расчлянёная на асобныя масівы глыбокімі далінамі рэк сістэмы Мааса. Складзены з крышталічных і гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў, скамечаных у складкі ў герцынскі арагенез. Радовішчы каменнага вугалю, жалезнай руды, мінеральныя крыніцы. Клімат умераны марскі. Шмат тарфяных балот. Букавыя і дубова-бярозавыя лясы, пасадкі елкі.
Гл. таксама [правіць]
Рака Маас у Французскіх Ардэнах
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Еўропы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |