Аркада, архітэктура
Арка́да (ад фр.: arcade) — рад аднолькавых па форме і памеру арак, якія абапіраюцца на калоны або на прамавугольныя ці квадратныя слупы - устоі. Устоі могуць быць упрыгожаны пілястрамі або паўкалонамі, што падтрымліваюць антаблемент, які вянчае аркаду.
Выкарыстанне раду арак павялічвае трываласць канструкцыі, таму аркады выкарыстоўваюцца для падтрымкі даху ці антаблементу і могуць вытрымліваць вялікія нагрузкі.
Аркады ўжываліся пры будаўніцтве старажытных акведукаў, пазней рымляне выкарыстоўвалі іх пры пабудове вялікіх сцен (Калізей).
У сярэднявечных англійскіх саборах і кляштарах сустракаліся крытыя аркады, якія ўяўляюць сабой крыты праход, як вядзе ад трансэпта ці нефа царквы да ўнутраных памяшканняў. Часта крытая аркада прылягала да кляштара з усходняга боку, закрываючы праходы, размешчаныя ў крыжападобных цэрквах паўднёвей трансепта. У Глостэршырскім саборы (1029 г.) крытая аркада размяшчаецца ў заходнім канцы нефа. Крытая аркада сустракалася ў вялікіх хрысціянскіх цэрквах XI стагоддзя (Вінчэстэрскі і Дарэмскі саборы).
Арка, якая прыпёрта да сцяны і не мае скразных пралётаў, завецца сляпой або несапраўднай. Рад сляпых арак утварае аркатуру.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Грубе Г., Кучмар А. Путеводитель по архитектурным формам — М.: Стройиздат, 2001.
- Архитектура. Краткий справочник / Под ред. М. В. Адамчика — М.: Аст, 2007. — С. 20. — 624 с. — ISBN 978-5-17-031054-8.
Спасылкі [правіць]
- Аркада // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Храмавая архітэктура | ||
|---|---|---|
| Хрысціянскія | Крыжова-купальны храм • Шатровы храм • Базіліка • Ратонда • Васьмярык на чацьверыку • Надбрамны храм • Жалезная царква • Зальны храм | |
| Нехрысціянскія | Пранг • Пагада • Сала • Ступа • Кумбум • Тахато • Мітрэўм • Німфеўм • Наіск | |
| План і аб'ёмы | Наас • Неф • Апсіда • Чацвярык • Васьмярык • Капэла • Хоры • Галерэя • Сяродкрыжжа • Прэзбітэрый | |
| Памяшканні | Прытвор • Прыдзел • Крыпта • Падклет • Карыльён • Віма • Амбон • Алтар • Трансэпт • Спавядальня • Эмпоры | |
| Апорныя канструкцыі | Слуп • Калона • Аркада • Гатычная архітэктура • Контрфорс • Аркбутан • Нервюра | |
| Скляпенні і перакрыцці | Арка • Скляпенне • Конха • Парус • Тромп • Барабан • Галоўка • Купал • Шацёр • Закамара • Какошнік • Неба | |
| Храмавыя збудаванні | Званіца • Карыльён • Кампаніла • Капэла • Прыдзел • Баптыстэрый • Ківор • Гульбішчы • Клуатр • Трапезная • Марцірыўм | |