Аркадзь Дзмітрыевіч Закрэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Дзмітрыевіч Закрэўскі
Дата нараджэння 22 мая 1928(1928-05-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 2014(2014-02-24) (85 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер
Навуковая сфера кібернетыка і інфарматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1969)
Альма-матар
Сайт nasb.gov.by/rus/members/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аркадзь Дзмітрыевіч Закрэўскі (22 мая 1928, Ленінград, РСФСР — 24 лютага 2014[1], Мінск), — савецкі і беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1969).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (1956). У 1959—1971 гг. асістэнт, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, прафесар, загадчык кафедры Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1994 гг. арганізатар і загадчык лабараторыі сістэмнага праграмавання і лагічнага сінтэзу Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі, з 1994 г. галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі лагічнага праектавання таго ж інстытута (з 2002 г. — Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі). Адначасова ў 1971—1988 гг. прафесар БДУ, а у 1988—1999 гг. — прафесар БДУІР.

Навуковы і практычны ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Працы па тэорыі аўтаматаў, сістэмным праграмаванні, логіка-камбінаторных метадах у тэхніцы і інфарматыцы. Прапанаваў мову праграмавання лагічных задач ЛЯПАС, на базе якой была створана серыя сістэм аўтаматызаванага праектавання дыскрэтных прылад, і метады рэалізацыі паралельных алгарытмаў кіравання працэсамі, якія ўзаемадзейнічаюць. Распрацаваў серыю практычна эфектыўных алгарытмаў мінімізацыі булевых функцый і сістэм, развязвання вялікіх сістэм лагічных ураўненняў і прадвызначаных сістэм лагічных ураўненняў і прадвызначаных сістэм лінейных лагічных ураўненняў з дадаткамі ў лагічным сінтэзе і абароне інфармацыі. Абагульніў метады тэорыі булевых функцый на канечныя прэдыкаты, распрацаваў лагічны падыход да распазнавання вобразаў у прасторы булевых і шматзначных адзнак.

Стварыў навуковую школу лагічнага праектавання.

Аўтар прыблiзна 500 навуковых прац, у т.л. 23 манаграфій.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • LYaPAS: A programming language for logic and coding algorithms. N.-Y.; L.: Academic Press, 1969 (with M.A.Gavrilov).
  • Алгоритмы синтеза дискретных автоматов. М.: Наука, 1971.
  • Логические уравнения. Мн., 1975; 2 изд. М.: Едиториал УРСС, 2003.
  • Логический синтез каскадных схем. М.: Наука, 1981.
  • Boolesche Gleichungen: Theorie, Anwendung, Algorithmen. Berlin: VEB Verlag Technik, 1984 (mit D.Bochmann, Ch.Posthoff).
  • Логика распознавания. Мн., 1988; 2 изд. М.: Едиториал УРСС, 2003.
  • Параллельные алгоритмы логического управления. Мн., 1999; 2 изд. М.: Едиториал УРСС, 2003.
  • Полиномиальная реализация частичных булевых функций и систем. Мн., 2001 (совм. с Н. Р. Тороповым).
  • Основы логического проектирования: В 3 кн. (совм. с Ю. В. Поттосиным, Л. Д. Черемисиновой). Мн.: ОИПИ НАН Беларуси, 2004—2006.
  • Логические основы проектирования дискретных устройств. М.: Физматлит, 2007 (с ними же).
  • Design of logical control devices. TUT Press, 2009 (with Yu. Pottosin, L. Cheremisinova).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]