Аркадзь Фядосавіч Рылюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Фядосавіч Рылюк
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1934(1934-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 2014(2014-05-02) (79 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург, навуковец
Навуковая сфера хірургія і тапаграфічная анатомія чалавека[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар

Аркадзь Фядосавіч Рылю́к[1] (21 чэрвеня 1934 г., в. Ліпнікі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 2 мая 2014[2]) — беларускі хірург, вучоны, доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння сямігадовай школы студэнт Пінскага медыцынскага вучылішча (1950—1953 гг.). Фельчар медыцынскага ўчастка ў вёсцы Валавель Драгічынскага раёна з 1953 па 1954 год. У 1954 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў з адзнакай у 1960 годзе.

Працаваў хірургам Мікашэвіцкай міжраённай бальніцы, 1960—1961 гг. З 1961 па 1968 год урач-хірург, затым загадчык хірургічнага аддзялення Лунінецкай раённай бальніцы. З 1968 па 1971 год клінічны ардынатар Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (БелМАПА). Пасля заканчэння ардынатуры — урач-хірург Мінскай чыгуначнай бальніцы. З 1972 года асістэнт, дацэнт і прафесар Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Трамбозы і эмбаліі пры вострым апендыцыце». У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Рэваскулярызацыя страўнікавага і кішачных трансплантатаў». З 1987 па 2014 год кіраваў курсам тапаграфічная анатомія і аператыўная хірургія кафедры тапаграфічнай анатоміі БелМАПА.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 3 манаграфій, 4 вынаходстваў, 80 рацыяналізатарскіх прапаноў, 200 друкаваных прац па розных праблемах аператыўнай хірургіі органаў брушной поласці і таза.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]