Арктычныя глебы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арктычныя глебы — глебы, якія фарміруюцца ў арктычным поясе, пераважна на астравах Паўночнага Ледавітага акіяну.

Нізкая тэмпература паветра, шматгадовая мерзлата, развіццё саліфлюкцыі і залішняе ўвільгатненне абумоўліваюць прыгнечанасць працэсаў глебаўтварэння, з гэтае прычыны развіваюцца пераважна маламагутныя слабагумусіраваныя разнавіды глебаў з скарочаным профілем і невыражанымі генетычнымі гарызонтамі. Арктычныя глебы маюць слабакіслую альбо блізкую да нейтральнай рэакцыю, агляенне (аднаўленчыя працэсы) адсутнічае.