Арктычны клімат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арктычны клімат - клімат палярных раёнаў Паўночнага паўшар'я (Арктыкі). Адметны доўгай марознай зімой (сярэдняя тэмпература студзеня ад -2°С да -25°С) з палярнай ноччу, кароткім халодным летам (сярэднямесячная тэмпература ліпеня ад -1°С да 3-10°С), 100-400 мм ападкаў за год. Надвор’е вызначаецца Арктычным антыцыклонам у цэнтральнай частцы Арктыкі і цыклонамі Арктычнага фронту на перыферыі. Характарызуецца адмоўным радыяцыйным балансам зімой і вялікім прытокам сонечнай радыяцыі летам.

Паўднёвая мяжа зоны арктычнага клімату прыкладна супадае з ізатэрмай самага цёплага месяца 10°С.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]