Арктычны сабор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Арктычны сабор
нюнорск Ishavskatedralen
69°38′53″ пн. ш. 18°59′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Нарвегія
Месцазнаходжанне
Канфесія Царква Нарвегіі
Епархія Diocese of Nord-Hålogaland[d]
Благачынне Q12719139?
Архітэктурны стыль мадэрнізм
Архітэктар Jan Inge Hovig[d]
Дата заснавання 1965
Матэрыял бетон
Сайт ishavskatedralen.no
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арктычны сабор — лютэранская царква ў нарвежскім горадзе Тромсё. Афіцыйна з'яўляецца не саборам (у горадзе ёсць іншы сабор, дзе знаходзіцца кафедра біскупа), а парафіяльнай царквой прыходу Тромсдален. З'яўляецца адной з галоўных славутасцяў горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1950-х гадоў савет Тромсдалена (раёна Тромсё) прыняў рашэнне аб будаўніцтве парафіяльнай царквы. У 1957 годзе да разгляду быў прыняты план архітэктара Яна Інвэ Ховіга, які затым быў перапрацаваны. 9 лістапада 1962 года было прынята канчатковае рашэнне аб будаўніцтве. Работы пачаліся 1 красавіка 1964 года, а ўжо 19 снежня 1965 года царква была асвечана біскупам Монрадам Нордэрвалам.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Знешне будынак, які складаецца з двух злітых трохвугольных канструкцый, пакрытых алюмініевымі пласцінамі, павінны выклікаць асацыяцыю з айсбергам. Разам з гэтым царква нагадваесуседні востраў Håja. Вышыня заходняга партала сабора - 35 метраў.

Інтэр’ер [правіць | правіць зыходнік]

Царква разлічана на 720 вернікаў.

У алтарнай частцы знаходзіцца вітраж, створаны мастаком Віктарам Спарэ ў 1972 годзе. Карціна адлюстроўвае руку Бога, ад якой зыходзяць тры прамяні святла — на вялізную постаць Ісуса Хрыста і побач з ім людзей.