Арланда, фільм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арланда
Orlando
Жанр

прыпавесць

Рэжысёр

Салі Потэр

Прадзюсар

Крыстафер Шэпард

Аўтар
сцэнарыя

Раман:
Вірджынія Вулф
Адаптацыя:
Салі Потэр

У галоўных
ролях

Тыльда Суінтан,
Квенцін Крысп,
Білі Зейн,
Шарлота Валандрэ,
Джон Вуд,
Дадлі Сатан,
Том Хофман,
Віктар Сцяпанаў

Аператар

Аляксей Радзівонаў

Кампазітар

Дэвід Моўшн,
Салі Потэр

Кінакампанія
  • Adventure Pictures
  • Ленфільм
  • Mikado Film
  • Rio
  • Sigma Film Productions
  • British Screen
Працягласць

93 хвіл.

Бюджэт

$5,000,000

Краіна

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды
Flag of Italy.svg Італія
Flag of Russia.svg Расія
Flag of France.svg Францыя

Год

1992

IMDb

ID 0107756

«Арланда» (англ.: Orlando) — кінастужка. Экранізацыя аднайменнага рамана Вірджыніі Вулф. Прэмія «Фелікс». Не рэкамендуецца прагляд дзецям і падлеткам да 16 гадоў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Фільм падзелены на сем сэнсавых частак – Смерць, Каханне, Паэзія, Палітыка, Грамадства, Секс і Нараджэнне – і ахоплівае перыяд у 350 год. Першую палову гэтага тэрміну Арланда пражывае як мужчына, а другую як жанчына.

Першая частка і гісторыя Арланда пачынаюцца ў эпоху каралевы Елізаветы І, якой спадабаўся прыгожы шаснаццацігадовы юнак – яна робіць яго сваім фаварытам. На смяротным ложы яна адарвае яго значнай маемасцю, а наўзамен просіць заставацца яго вечна маладым. Другая частка апісвае гісторыю першага моцнага пачуцця Арланда – кахання да дачкі рускага пасла Сашы, з якой ён пазнаёміўся катаясь на каньках па замерзлай Тэмзе падчас Вялікіх халадоў 1607 года. Але Саша здраджвае пачуццям Арланда і, разчараваўшыся ў жанчынах, он з’язджае ў свой маентак, дзе засыпае на цэлы тыдзень. Прачнуўшыся, Арланда знаходзіць новае зацікаўленне – паэзію, – і выпісвае з Лондана вядомага паэта, каб гутарыць з ім аб мастацтве, але і той не спраўджвае яго чаканняў.

Развітаўшыся з чарговыымі іллюзіямі, Арланда адпраўляецца з пасольствам у Канстанцінопаль – так пачынаецца чацвертая часка фільма. Ен робіць палітычную кар’еру, але, аднойчы заснуўшы, прачынаецца істотай іншага полу. Ужо як жанчына, Арланда вяртаецца ў Англію, дзе за час, пакуль яна адсутнічала, надышла эпоха Асветніцтва. Яна ўваходзіць ў вышэйшы свет, наведвае салоны, але хутка ей надакучвае і гэты занятак. Завяршыўшы з вышэйшым светам, Арланда знаеміцца з Мармадзьюкам Шэлмердзінам (яго іграе Біллі Зейн). Закахаўшыся ў яго, яна адкрывае для сябе секс. Ужо ў пачатку XX стагоддзя Арланда сановіцца маці і аўтарам – і гэта становіцца фіналам фільма.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]