Арлан-белахвост

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арлан-белахвост
Haliaeetus albicilla - Naumann.jpg
Арлан-белахвост
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Haliaeetus albicilla Linnaeus, 1758

Арэал
выява
зялёны=круглы год, сіні=толькі зімой
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   175419
NCBI   8969

Арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla) — драпежная птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes), сямейства ястрабіных (Accipitridae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела арлана-белахвоста — ад 70 да 90 сантыметраў, размах крылаў — ад 200 да 240 сантыметраў, маса — ад 4 да 7 кілаграм. Хвост кароткі, клінавіднай формы. Пер'е дарослай птушкі бурага колеру, галава і шыя з жаўтаватым, колеру ахры асвятленнем, хвост белы. Дзюба ў параўнанні да іншых драпежных птушак вельмі вялікі і моцны, светла-жоўтага колеру, таксама як і васкавая скура. Ірыс вока таксама светла-жоўты. У адрозненні ад беркута (Aquila chrysaetos) лапы арлана-белахвоста не пакрыты пер'ем да самых пальцаў. Маладыя птушкі цёмна-бурага колеру, дзюб і васкавая скура цёмна-шэрыя. З кожнай лінькай маладыя арланы-белахвосты станавяцца ўсё больш падобнымі на дарослых жывёл, а ў пяцігадовым узросце птушка носіць цалкам дарослую вопратку. Самкі арлана-белахвоста значна большыя па памерах і маюць большую масу за самцоў. У планірумым палёце птушка трымае шырокія, дошкападобныя крылы гарызантальна. Пасля чорнага грыфа (Aegypius monachus), барадача (Gypaetus barbatus) і белагаловага сіпа (Gyps fulvus) арлан-белахвост з'яўляецца чацвёртай па велічыні птушкай Еўропы.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Падвіды арлана-белахвоста на сённяшні час невядомы. Раней арланаў-белахвостаў Грэнландыі адрознівалі ад намінатнай формы як асобны падвід, але сёння гэты падзел не вытрымлівае крытыкі. Па свайму знешняму выгляду, паводзінам і экалогіі арлан-белахвост вельмі падобны на амерыканскага белагаловага арла (Haliaeetus leucocephalus), што для некаторых аўтараў стала падставай дзеля аб'яднання двух відаў у супервід.

Голас[правіць | правіць зыходнік]

Такавальная «песня» арлана-белахвоста мае аднасна высокія і крыху хрыплаватыя ноткі, якія напрыканцы становяцца ўсё вышэй, пераважна дуэтам і нагадваючы «клю, клю, клю, клю, клю»; пры гэтым птушка закідвае галаву ўверх. З адносна вялікай адлегласці крык арлана-белахвоста чымсці нагадвае голас чорнага дзятла (Dryocopus martius). Птушка падае голас амаль што выключна каля непасрэднай блізасці гнязда, пераважна на досвітку альбо з надыходам цемнаты. Калі нешта здараецца з гняздом, дарослыя птушкі несупынна выкрыкваюць хрыплае і абрубленае «ак, ак, ак, ак, ак», такі ж голас падаюць маладыя арланы-белахвосты ў гняздзе пры набліжэнні.

Распаўсюджанасць і жыццёвы арэал[правіць | правіць зыходнік]

Жыццёвы арэал арлана-белахвоста цягнецца доўгай паласой па памераных, таёжных і арктычных зонах Еўропы і Азіі ад Ісландыі да Камчаткі. Распаўсюджаны таксама і ў Грэнландыі. У Еўропе тэрыторыі гнездавання арлана-белахвоста прасціраюцца з поўначы на поўдзень ад крайняга поўдня Нарвегіі да поўдня Грэцыі. У Сярэдняй Азіі паўдневая мяжа гнездавання праходзіць прыкладна па паўднёвай мяжы тайгі, на поўначы мяжа жыццёвага арэалу праходзіць па Ізраілі, Турцыі, Іране, Іраку і Казахстане. Селіцца арлан-белахвост каля вялікіх водных масіваў — на ўзбярэжжах, непадалёку ад вялікіх азёр і рэк. У Цэнтральнай Еўропе арлан-белахвост засяляе ў першую чаргу «леса-азёрныя ландшафты». У Германіі, напрыклад, самыя высокая шчыльнасць засялення тэрыторый арланам-белахвостам у асяроддзі Мюрытца на зямлі Мекленбург-Фарпомерн, а таксама ў рэгіёне Оберлаузіц у Саксоніі.

Лічыцца, што выява на гербе Польшчы стылізаваны арлан-белахвост.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

У час вывядзення птушанят арлан-белахвост корміцца пераважна рыбай і вадаплаўнымі птушкамі, млекакормчыя маюць у яго рацыёне адносна невялікую ролю. Рыбу арлан-белахвост звычайна здабывае сам, але не брыдзіцца таксама мёртвай і напалову стухленай рыбай. Віды, якія насяляюць жыццёвы арэал арлана-белахвоста, дамінуюць пераважна таксама і ў харчавальным спектруме птушкі.

У зямлі Шлезвіг-Гольштайн, напрыклад, працэнтныя суадносіны рыбы і вадаплаўчых птушак у рацыёне арлана-белахвоста складаюць адпаведна 73 % і 24 %. Астатнія 3 % прыходзяцца на млекакормчых, у першую чаргу на трусоў і палявых зайцаў.

Гнездаванне і размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Гняздуецца на адлегласці ад 300 м да 3 км ад асноўных кармавых вадаёмаў. Гняздо звычайна на высокiх дрэвах у верхняй частцы кроны блiжэй да ствала, на тоўстым суку; высцiлка з тонкiх галiнак, ядлоўцу, травы, моху, лішайнікаў (часам з дадаткам кары альбо пуху). Гняздзіцца таксама на скалістых узбярэжжах, астравах, парослых лесам, па краях яроў і абрываў (у стэпах); на невялікіх дрэвах, кустах, скалах або зямлі. Гняздо выкарыстоўваюць шмат гадоў (найстарэйшае вядомае — больш за 150 гадоў) i звычайна размяшчаюць непадалёк ад краю лесу, часам і глыбока ў лесе — нават да 80 км ад тэрыторый палявання. Дыяметр гняза 1-2 м, вышыня 0,5-1,5 м.

Адкладвае 2-3 яйкі (часам 1-4), уздутыя з тупым вузейшым канцом, матава-белыя. Сярэднія памеры: 58х73 мм.

Вандроўніцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Дарослы арлан-белахвост — асёдлая птушка на тэрыторыі амаль што ўсёй Еўропы і застаецца ў сваіх рэўерах круглы год.

Месца зiмовак у межах гнездавога арэала, а таксама паблiзу заходніх i паўднёвых межаў арэала. Акрамя таго — Вялікабрытанiя, дэльта р. Нiл, Паўднёвая i Усходняя Азiя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]