Арлы, Міжзем'е

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Расы Міжзем'я Арлы́ — вялізныя мудрыя птушкі ў легендарыуме Толкіна, якія маглі размаўляць. Створаны Манвэ і Яванай[1] перад абуджэннем Дзяцей Ілуватара. У творах Толкіна з'яўляюцца звычайна ў надзвычайных выпадках.

Згадкі ў легендарыуме[правіць | правіць зыходнік]

Першая эпоха[правіць | правіць зыходнік]

У Першую эпоху яны дапамагалі эльфам і людзям супрацьстаяць Моргату. Пад камандаваннем Тарандора гнездавалі ў гарах Крысаэгрым[2]. Акрамя асабістых подзвігаў Тарандора, дзеянні Арлоў уключалі таксама абарону Гондаліна ад шпіёнаў Моргата[3]; уратаванне Берэна і Люціэн з Ангбанда[4]; абарону Туора, Ідрыль і рэшту жывых жыхароў Гондаліна пры яго пагібелі[5]; а таксама, з падтрымкай Эарендыла, паражэнне крылатых цмокаў у Вялікай бітве[6].

Другая эпоха[правіць | правіць зыходнік]

У Другую эпоху большасць Арлоў меркавана вярнуліся ў Аман. У канцы эпохі яны прыбылі ў Нуменор з папярэджаннем пра будучую пагібель каралеўства.

Трэцяя эпоха[правіць | правіць зыходнік]

У Трэцюю эпоху Арлы Гвайхіра, што насялялі Туманныя горы, дапамагалі Гэндальфу і Радагасту. Яны адыгралі істотную ролю ў выправе Торына да Адзінокай гары з мэтай вярнуць скарбы гномаў[7] і ў бітве Пяці войскаў[8], У Вайну Пярсцёнка вызвалілі Гэндальфа з Артханка[9], а таксама выратавалі Фрода і Сэма з Арадруіна[10]. Таксама арлы бралі ўдзел у бітве каля варот Мордара супраць назгулаў.

Зноскі

  1. J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapters 2, 13
  2. J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 14
  3. J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapters 22, 23
  4. J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 19
  5. J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 23
  6. J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 24
  7. J. R. R. T., The Hobbit or There and Back Again — Chapters 6, 7
  8. J. R. R. T., The Hobbit or There and Back Again — Chapter 17
  9. J. R. R. T., The Lord of the Rings — Book II, Chapter 2
  10. J. R. R. T., The Lord of the Rings — Book VI, Chapter 4

Шаблон:Сільмарыліён