Арман Барэль
Арман Барэль (фр.: Armand Borel; 21 мая 1923, Ла-Шо-дэ-Фон, кантон Нёўшатэль, Швейцарыя - 11 жніўня 2003, Прынстан, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — швейцарскі матэматык.
Навучаўся ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха, вучань Хайнца Хопфа. З 1949 Барэль пераязджае ў Парыж, дзе становіцца вучнем Жана Лерэ.
Асноўныя працы Барэль ляжаць у галіне алгебры, у асаблівасці тэорыі груп Лі, дзе ён ужыў спектральныя паслядоўнасці Лерэ да пытанняў тапалогіі груп Лі, алгебраічнай геаметрыі, асабліва ў тэорыі алгебраічных групаў, дзе ён плённа супрацоўнічаў з Жакам Тытсам (у прыватнасці за гэтыя працы Тытс атрымаў у 2008 годзе Абелеўскую прэмію) і алгебраічнай тэорыі лікаў.
А.Барэль быў пляменнікам іншага выбітнага матэматыка - Э.Барэля, але ніякіх адносін з ім не падтрымліваў.
Удзельнік знакамітай групы "Нікаля Бурбакі", прычым адзін з нямногіх яе ўдзельнікаў - не французаў.
Спасылкі[правіць]
- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Арман Барэль(англ.) у архіве MacTutor.
- Арман Барэль(англ.) у праекце «Матэматычная генеалогія».