Армузскі праліў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 26°34′00″ пн. ш. 56°15′00″ у. д. / 26.566667° пн. ш. 56.25° у. д. (G) (O) (Я)

Карта Армузскага праліва
Від са спадарожніка

Армузскі праліў (араб.: مضيق هرمز — Madīq Hurmuz, перс.: تنگه هرمز — Tangeh-ye Hormoz) — праліў, які злучае Аманскі заліў на паўднёвым усходзе з Персідскім залівам на паўднёвым захадзе. Паўночнае ўзбярэжжа належыць Ірану, а паўднёвае — Аб'яднаным Арабскім Эміратам і паўанклаву Амана. Праліў мае даўжыню 195 кіламетраў, а самае вузкае месца праліва каля 54 кіламетраў (29 марскіх міль). Пераважная глыбіня 50-70 метраў, максімальна дасягае 229 метраў. Праліў падзелены на два транспартныя каналы шырынёю каля 2,5 кіламетраў кожны, аддзеленыя паміж сабою буфернай зонай у 5 кіламетраў. На дадзены момант праліў з'яўляецца адзіным марскім шляхам, які дазваляе экспарціраваць арабскія газ і нафту ў іншыя краіны, у тым ліку ў ЗША.

Пагроза блакавання канала для вывазу нафту Іранам у адказ на новыя санкцыі ЗША[правіць | правіць зыходнік]

27 снежня 2011 года першы віцэ-прэзідэнт Ірана Махамад Рэзы-Рахімі (Mohammad-Reza Rahimi) выступіў з крытыкаю падрыхтаваных новых эканамічных санкцыяў ЗША і заявіў, што ў адказ на любы ціск яго краіна адкажа блакаваннем паставак нафты праз Армузскі праліў, праз які праходзіць прыкладна адна пятая ўсіх сусветных паставак нафты[1]. Яшчэ 30 чэрвеня 2008 года віцэ-адмірал Кевін Дж. Косгрыф, камандзір 5-га флота ЗША, які размешчаны ў Бахрэйне, заўважыў: штодня праз Армузскі праліў праходзіць 25 мільёнаў барэляў нафты, што эквівалентна 3 мільярдам долараў[2]. Напрыканцы 2011 года амаль адначасова з прыняццем новых санкцыяў ЗША і ЕС супраць Цэнтральнага банка Ірана, праз які ідзе аплочванне за прададзеную ім нафту, ў Армузскім праліве ВМС Ірана пачалі вялікія вучэнні. Гэта выклікала рост коштаў на нафту да 112 долараў за барэль[3]. Да месца вучэнняў 29 снежня 2011 года наблізілася Амерыканская ўдарная група ваенных караблёў, а кіраўнік ВМС Ірана Хабібула Саяры заявіў: «Закрыць Арзускі праліў для Узброеных Сіл Ірана насамрэч не праблема. Іранцы гавораць, што гэта будзе прасцей зрабіць, чым выпіць шклянку вады»[4]. Новыя санкцыі супраць Ірана ўступілі ў дзеянне 1 студзеня 2012 года[5]. 8 студзеня 2012 года ў эфіры амерыканскага канала Сі-Бі-ЭС міністр абароны ЗША Леон Панета адзначыў: «ЗША не будуць мірыцца з закрыццём Армузскага канала. Гэта тая чырвоная лінія, якую нельга пераходзіць, і мы адкажам на гэта»[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]