Армянскае нагор'е

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Армянскае нагор'е
арм.: Հայկական լեռնաշխարհ
Армянскае нагор'е
Від на Вялікі Арарат
Caucasus.A2001306.0815.250m.jpg Спадарожнікавы здымак
Тып

Горная сістэма

Размяшчэнне

Сцяг Турцыі Турцыя, Сцяг Арменіі Арменія, Flag of Iran.svg Іран, Flag of Azerbaijan.svg Азербайджан, Сцяг Грузіі Грузія

Плошча

400 тыс. км²

Найвышэйшая вяршыня

Вялікі Арарат

Вышыня вяршыні

5165 м

Армянскае нагор'е (арм.: Հայկական լեռնաշխարհ) — сярэдняе з трох Пярэднеазіацкія нагор'яў.

Змест

[правіць] Геаграфічнае становішча

Большая частка Армянскага нагор'я знаходзіцца ў межах сучасных Турцыі і Арменіі. Да Армянскага нагор'я адносіцца таксама заходняя частка Ірана, поўдзень Грузіі і заходняя частка Азербайджана. Плошча каля 400 тыс. км². Сярэдняя вышыня 1700 м, найбольшая 5165 м (гара Вялікі Арарат).

[правіць] Прырода

Паверхня — спалучэнне лавава-туфавых пласкагор'яў і плато вышынёй 1500 — 3000 м з міжгорнымі ўпадзінамі і далінамі. Шэраг хрыбтоў (Арсіянскі, Агрыдаг, Джавахецкі, Вардэнінскі) утвораны ланцугамі вулканаў. Найбольшыя ўпадзіны: Арарацкая, Эрзурумская, Мушская і інш.; дно некаторых упадзін занята азёрамі Ван, Севан, Урмія (Рэзайе). Вулханічныя конусы (Сюпхан — 4434 м, Арагац — 4090 м і інш.) і лававае покрыва ўтварыліся ў неагене і антрапагене. Невулканічныя хрыбты: Зангезурскі, Паландзёкен, Бінгёль, Аладаг, Карадаг, Машудаг, Карабахскі і інш. Карысныя выкапні: нафта, мыш'як, медзь, храміты, жалезная руда, поліметалічныя руды, каменны вугаль, каменная соль; мінеральныя і тэрмальныя крыніцы.

Клімат Армянскага нагор'я субтрапічны кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад -3 да -15°С, ліпеня ад 15 да 20°С (у катлавінах 25°С). Гадавая колькасць ападкаў на заходніх схілах 1000 мм і больш, у катлавінах 500-700 мм, на ўсходзе 300-500 мм. а Армянскім нагор'і пачынаюцца рэкі Еўфрат, Тыгр, Кура, Аракс.

Расліннасць стэпавая і паўпустынная на шэраэёмах, светла-каштанавых, бурых і шэра-карычневых глебах. Па схілах гор — хмызнякі з маквісу, лясы з хвоі і дубу, фісташкавыя і арчовыя рэдкалессі. На менш увільготненых схілах зараснікі калючых падушкападобных хмызнякоў. На вышыні 4000 м горны стэп, вышэй — альпійскія лугі, на вяршынях вечныя снягі і ледавікі. Жывёльны свет: шмат грызуноў, паўзуны, трапляюцца казуля, безааравы казёл, муфлон, мядзведзь, барс, паласатая гіена.

[правіць] Гаспадарчая дзейнасць

Развіваецца аазіснае земляробства.

[правіць] Літаратура

  • Армянскае нагор'е // БелЭн у 18 т. Т. 1. - Мн., 1996.

Шаблон:Arm-highland-stub

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах