Армянская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Армянская Вікіпедыя
арм.: Հայերեն Վիքիպեդիա
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL hy.wikipedia.org
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова Eastern Armenian[d]
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы люты 2005
Колькасць артыкулаў 307 972
Колькасць выяў 12 106
Колькасць старонак 1 127 948
Колькасць правак 9 890 949
Зарэгістраваных удзельнікаў 143 250
Актыўных удзельнікаў 523
Адміністратараў 10
Глыбіня 62,2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Армянская Вікіпедыя (арм.: Հայերեն Վիքիպեդիա) — раздзел Вікіпедыі на армянскай мове.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Армянская Вікіпедыя адкрылася ў маі 2004 года[1][2]. У 2011 годзе займала 90-ае месца сярод раздзелаў Вікіпедыі[3], а цяпер — на 25 красавіка 2024 года — у Армянскай Вікіпедыі налічваецца 307 972 артыкулы. Па гэтым паказчыку раздзел знаходзіцца на 38 месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Паводле колькасці артыкулаў сярод моў пятнаццаці постсавецкіх рэспублік яна займае трэцяе месца (пасля рускай і ўкраінскай Вікіпедый). Таксама займае чацвёртае месца сярод моў Блізкага Усходу (саступае персідскай, арабскай і турэцкай.

Храналогія развіцця[правіць | правіць зыходнік]

Перайменаванне[правіць | правіць зыходнік]

5 красавіка 2012 завяршылася двухэтапнае (першы, другі) абмеркаванне-галасаванне па пытанні перайменаванне Армянскай Вікіпедыі, у выніку якога пераважная большасць армянскай вікі-супольнасці прыняла рашэнне адмовіцца ад старога варыянту назвы энцыклапедыі «Հայերեն Վիքիփեդիա» [Hayeren Vikip'edia] і перайсці на новы, больш зручны і адпаведны правілам сучаснай армянскай мовы варыянт — «Հայերեն Վիքիպեդիա» [Hayeren Vikipedia], гэта значыць з дапамогай замены ў слове Wikipedia літары (փ) на (պ).

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Паказчык якасці — «глыбіня» — для армянскага раздзела роўны 62.2, што з’яўляецца адным з найлепшых вынікаў у групе раздзелаў Вікіпедыі з лікам артыкулаў 10-50 тыс.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]