Армянскі генацыд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Армянскі генацыд, Армянскі халакост - гвалтоўная масавая дэпартацыя і забойства вялікай колькасці армян, здзейсненыя младатурэцкім урадам у перыяд 18771923 у Асманскай імперыі, было забіта каля 1,5 млн. чал.

Сёння існуе шмат спрэчак паміж спадчынікам Асманскай імперыі Турцыяй, якая не прызнала генацыд, з аднаго боку, і Арменіяй, армянскай дыяспарай і пэўнымі коламі, якія падтрымліваюць апошніх, — з другога.

Змест

[правіць] Гісторыя

[правіць] Першая хваля

У 1890 у Асманскай імперыі пражывала каля 2.5 млн армян. Расійская імперыя падтрымлівала армянскую абшчыну і іх спробы атрымаць аўтаномію. З-за хуткага пашырэння рэвалюцыйнага руху султан Абдул Хамід II прымае рашэнне ўзмацніць сваю ўладу над тэрыторыямі населеных армянамі. Ён стварае канфлікт, падбіўшы курдскае насельніцтва супраць сваіх суседзяў армян. Пасля масавых забойстваў, армяне ўздымаюць паўстанне, якое было падаўлена асманскімі і курдскімі башыбузукамі. Падчас паўстання загінула каля 50 000 армян, спалены шматлікія вёскі. Ступень віны турэцкага ўрада ў гэтых падзеях не высветлена і з'яўляецца прадметам спрэчкі. Праз два года армянскія рэвалюцыянеры захопліваюць будынак «Асманскага Банка» у Стамбуле, каб звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на становішча сваіх суайчыннікаў.

[правіць] Другая хваля

1915
Rafael de Nogales Méndez (1879-1936), un oficial венесуэльскі салдат у турэцкай арміі напісаў свае паказанні аб масавых забойствах у сваёй кнізе Cuatro años bajo la media luna (чатыры гады пад паўмесяцам)


Расія і Турцыя ўступаюць у Першую сусветную вайну ў якасці ворагаў. Турэцкія ўлады лічаць армянаў рускай «пятай калонай». У лютым 1915, 60 000 салдат армянскага паходжання былі дэмабілізаваны і согнаны ў працоўныя лагера, дзе пазней былі забітыя. Армяне якія знаходзіліся ў непасрэднай блізасці да меж краіны пачынаюць бегчы ў пустынныя землі Сірыі і Месапатаміі. Некаторыя навукоўцы лічаць, што яны былі гвалтоўна дэпартаваныя, акрамя таго па дарозе над імі чыніліся забойствы.[1] [2]

Шматлікія армяне былі забітыя, большая частка эміграваўшых, не змаглі вярнуцца на радзіму. Гэтыя армяне эмігравалі ў расійскую частку Арменіі або ў Заходнюю Еўропу, Паўночную Амерыку ці Аўстралію.

Спрэчкі паміж Арменіяй і Турцыяй з падзеямі вакол генацыду армян дагэтуль не завершаныя. Арменія сцвярджае, што падзеі, якія прывялі да гібелі тысяч армян, былі добра спланаванай акцыяй з боку турэцкага ўрада, што дае магчымасць кваліфікаваць іх як генацыд. Гэтае патрабаванне армянаў у 1985 і 1986 г. было прынята міжнароднай супольнасцю ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, праз год у Еўрапейскім парламенце. З іншага боку, Турцыя па-ранейшаму сцвярджае, што падзеі сусветнай вайны не былі генацыдам, а толькі некаторым прывышэннем паўнамоцтваў турэцкіх ваенных.

[правіць] Прызнанне

У выніку працяглага адказу на прызнанне армянскага генацыда з боку турэцкага ўрада, шмат актыўнасці і намаганняў робяць армянскія дыяспары, якая дабіваюцца прызнання ад іншых краін. На данны момант, 22 краіны свету афіцыйна прызналі Армянскі генацыд, як бяспрэчную гістарычную падзею.

У 2004 Канада прымае закон, паводле якога адмаўленне Армянскага генацыда караецца крымінальнай адказнасцю. У 2006 французскі парламент прымае закон аб адмаўленні Армянскага генацыда, вінаваты за яго парушэнне падлягае пазбаўленню волі.

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. Джон Киракосян "Младотурците пред съда на историята" (С. 1989 г.), сб."Геноцид армян в Османской империи" (под редакции акад. М.Г.Нерсисяна, Ереван, 1982 г.),
  2. "Геноцид армян по судокументам судебного процесса младотурок" (предисловие, перевод и комментарии А.А.Папазяна, Ереван, 1989 г.)

[правіць] Спасылкі

Шаблон:Генацыд армян Шаблон:Знішчэнне хрысціян у Турцыі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах