Арнольд Руутэль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Арнольд Руутэль

Руутэль, Арнольд (па-эстонску: Arnold Rüütel) (нарадзіўся 10 мая 1928 году на востраве Саарэмаа) — эстонскі палітык, трэці прэзідэнт Эстоніі.

[правіць] Эканаміст

Скончыў сельскагаспадарчую вучэльню Янэда і працаваў у 19491950 гадах у сельскагаспадарчым аддзеле адміністрацыі Саарэмаа. У 19551957 гадах выкладаў у Інстытуце Сельскагаспадарчае Тэхнікі ў Тарту. У 1969 годзе быў прызначаны на пасаду рэктара Эстонскае Сельскагаспадарчае Акадэміі.

[правіць] Палітычная кар'ера

З 1977 году займаў розныя публічныя пасады ў Эстонскай ССР, з 1983 году быў старшынёй прэзідыума Вярхоўнага Савету ЭССР.

У сакавіку 1990 году ён быў абраны старшынёй эстонскага парламэету — Вярхоўнае Рады (Ülemnõukogu).

Дзейнасць Руутэля шмат паспрыяла аднаўленню незалежнасці Балтыйскіх краін ад СССР.

Працаваў у складзе канстытуцыйнага сходу і пасля аднаўлення незалежнасці стаў першым прэзідэнтам Эстоніі (6 верасня 1991 — 5 кастрычніка 1992), але потым прайграў на выбарах Леннарту Мэры.

У 19942000 гадах Руутэль быў старшынёй Эстонскай Зямельнай Народнае Партыі (Maarahva erakond). У 1995 годзе ён абіраецца ў парламент.

Ён быў актыўным прыхільнікам уступу Эстоніі ў ЕС.

Працягвае займацца навуковаю дзейнасцю. У 1991 годзе ён абараняе доктарскую дысертацыю па сельскай гаспадарцы. Руутэль ёсць сябрам Эстонскай Сельскагаспадарчай Акадэміі, ганаровы доктар Бэнтлі Коледжа (ЗША), Хельсінскага ўніверсітэту (Фінляндыя), Нацыянальнага Сельскагаспадарчага Універсітэту Украіны. Руутэлю належаць больш за сто навуковых працаў.

Пасля заканчэння другога прэзідэнцкага тэрміну Ленарта Мэры, Руутэль у 2001 годзе зноў абраны прэзідэнтам. У 2006 годзе прэзідэнтам стаў Тоамас Хендрык Ільвес.

Арнольд Руутэль жанаты з Інгрыд Руутэль, мае дзвюх дачок.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах