Арнольд Шонберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арнольд Шонберг
фота
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Arnold Franz Walter Schoenberg

Дата нараджэння

13.09.1874

Месца нараджэння

Вена

Дата смерці

13.07.1951

Гады актыўнасці

1897—1951

Краіна

Аўстрыя

Прафесіі

кампазітар, педагог, дырыжор, музыкавед

Жанры

экспрэсіянізм, атанальная музыка, дадэкафонія(серыйная тэхніка)

http://www.schoenberg.at/
Commons-logo.svg Арнольд Шонберг на Вікісховішчы

Арнольд Шонберг (13 верасня 187413 ліпеня 1951) — аўстрыйскі, а потым амерыканскі кампазітар, музыказнаўца, дырыжор, мастак. Заснавальнік атанальнай музыкі і 12-тонавай тэхнікі кампазіцыі. Адзін з найбольш уплывовых кампазітараў 20-га стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Арнольд нарадзіўся ў сям'і нямецкіх яўрэяў, што жылі ў венскім раёне Леапольдштат (былое гета). Ягоная мама была прафесійнай піяністкай, аднак у музыку Арнольд пайшоў сам, адзіным ягоным музычным настаўнікам быў Аляксандр фон Цамлінскі. У 1880-ых гг. ён зарабляў грошы, пішучы аркестровыя аперэты. У той жа час ён піша кампазіцыю «Перайначаная ноч» для струнавага секстэта. Пазней ён зрабіў таксама аркестравую версію «Ночы». Ягоны талент хутка заўважылі Густаў Малер і Рыхард Штраўс. Пазней Штраўс, што пісаў больш кансерватыўную музыку, перапыніў сяброўства з Арнольдам. А Маглер застаўся сябрам і пратэжэ Шонберга; нават калі Маглер перастаў разумець новыя творы Шонберга, ён працягваў клапаціцца аб ім. Шонберг скептычна ставіўся да музыкі Маглера, аднак апошні больш за ўсіх уплываў сваёю творчасцю на яго, і таму Шонберг пазней назаве яго «святым».

У 1898 годзе Арнольд перахрысціўся з іудзейства ў лютэранства і заставаўся лютэранцам да 1933 года.

У 1904 годзе Шонберг пачаў настаўнічаць, і сярод ягоных студэнтаў апынуліся Антон Вэберн і Альбан Берг, у будучыні — знакамітыя кампазітары.

Улетку 1908 жонка Мацільда кінула Арнольда і пайшла да мастака Рычарда Герстла (што забіў сябе, калі яна вярнулася да Арнольда), і гэта пакінула глыбокі адбітак у творчасці Арнольда. Ён радыкальна пераглядзеў свае погляды на гук, напісаў першую атанальную кампазіцыю — «Ты прыперлася да серабрыстае вярбы» («You lean against a silver-willow»), а таксама атанальны «Другі струнавы квартэт», дзе ў фіналі дадае голас, што пяе вершы нямецкага паэта-містыка Штэфана Георга.

У 1910 ён напісаў працу «Навучанне Гармоніі». У гэты час (1912) ён піша Pierrot Lunaire, op. 21 на вершы Альберта Жыро, дзе ён упершыню выкарыстоўвае метад Sprechstimme (які ён сам і вынайшаў) — вакальны рэчытатыў паміж маўленнем і пяяннем.

У 1920-ых гг. ён стварыў 12-тонавы метад пабудовы кампазіцыі, які потым пераўтварыўся ў серыялізм. Метад знайшоў прыхільнікаў сярод студэнтаў Шонберга, што ўтварылі г.зв. «Другую венскую школу» музыкі. Арнольд піша другую значную тэарэтычную працу — «Асновы музычнай кампазіцыі»

У 1933 з-за прыходу да ўлады нацыстаў Шонберг эмігруе ў Парыж, дзе аднаўляе сваю іудзейскую веру. Потым ён пераязджае ў ЗША, дзе настаўнічае ў Кансерваторыі Малкіна (Бостан), Паўднёвакаліфарнійскім Універсітэце і Каліфарнійскім Універсітэце. У 1941 Арнольд зрабіўся грамадзянінам ЗША.

На працягу 1930-ых гг. ён працуе над операй «Майсей і Аран», якую так і не скончыў. У 1951 Арнольд памірае.


Шаблон:Сіні вершнік