Арношт Голдфлам
| Арношт Голдфлам | |
| Arnošt Goldflam | |
| Дата нараджэння: |
22 верасня 1946 (66 гадоў) |
|---|---|
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
драматург, тэатральны рэжысёр, акцёр тэатра і кіно, пісьменнік, мастак |
| Гады творчасці: |
1978—дагэтуль |
| Жанр: |
п'еса, казка, апавяданне |
Арношт Голдфлам (22 верасня 1946, Брно) — чэшскі драматург, тэатральны рэжысёр, акцёр тэатру і кіно, пісьменнік, мастак. Аўтар каля 50 п'ес і кнігі апавяданняў «Зноў пра тое самае».
Напачатку хацеў стаць лекарам, але пасля кінуў вывучэнне медыцыны, працаваў рабочым, службоўцам. У 1972—1976 адвучыўся па спецыяльнасці «рэжысура драмы» ў Акадэміі мастацтваў імя Яначака. У 1978—1993 працаваў найперш у Ганацкім тэатры ў Прасцяёве (які пасля пераезду ў Брно быў перайменаваны ў «HaDivadlo»).
З 1993 года працуе незалежным рэжысёрам, аўтар і акцёр (Тэатр «Komedie-PKD», «Тэатр у Доўгай», «Archa», «HaDivadlo», Нацыянальныя тэатры ў Празе і Брне, і г. д. Аўтар больш як 25 тэатральных п'ес, драматызатацыяў і радыёп'ес. Напісаў два зборнікі апавяданняў («Pořád o jednom» («Увесь час пра адно і тое ж»), «Osudy a jejich pán» («Лёсы і іх гаспадар»)), кнігі казак («Tatínek není k zahození» («Тата яшчэ можа прыдацца» і «Tatínek OO2» («Тата 002»)). Таксама выкладае рэжысуру на тэатральным факультэце Акадэміі імя Яначака.
Пераклады на беларускую мову [правіць]
Крыніцы [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арношт Голдфлам