Арол-магільнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Арол-магільнік
Kaiseradler Aquila heliaca 4 amk.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Сямейства:

Ястрабіныя

Падсямейства:

Канюкі

Род:

Арлы

Від:

Арол-магільнік

Навуковая назва

Aquila heliaca
Savigny, 1809

'
Aquila heliaca area.png

  Гнездавы арэал

  Зімовы арэал

ITIS   175413
NCBI   52410

Арол-магільнік[1] (Aquila heliaca) — арол, буйная драпежная птушка сямейства ястрабіныя. Гняздуецца ў стэпавай і лесастэпавай паласе Еўразіі на ўсход да Байкала і цэнтральных раёнаў Кітая. Засяляе адкрытыя прасторы з астраўкамі лесу або асобнымі высокімі дрэвамі. Палюе на сярэдняга памеру дзічыну — суслікаў, пясчанак, суркоў, невялікіх зайцоў, некаторых дробных птушак. На Беларусі вельмі рэдкі выпадкова залётны від.

Папуляцыя з Пірэнейскага паўвострава, якую раней традыцыйна разглядалі ў якасці аднаго з падвідаў магільніка, у цяперашні час звычайна вылучаецца ў самастойны від іспанскі магільнік (Aquila adalberti). Мае падабенства з беркутам, адрозніваючыся ад яго меншымі памерамі, больш цёмнай агульнай афарбоўкай апярэння і светлай, жаўтлявага колеру галавой.

Зноскі

  1. Напісанне Арол-магільнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.501