Арон Ісакавіч Юдэльсон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арон Ісакавіч Юдэльсон
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 ліпеня 1907(1907-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (30 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
  • Акцябр[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Арон Ісакавіч Юдэльсон (17 ліпеня 1907, Рыга, цяпер Латвія — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, нарысіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Рызе. З 1928 г. жыў у Менску. Працаваў у рэдакцыі яўрэйскай газеты «Акцябэр» («Кастрычнік»), на Беларускім радыё. З 1930 г. адначасова вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў тры курсы). У 1937 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 29.10.1937 г. Рэабілітаваны 09.04.1957 г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1923 г. з выступленняў у нелегальным камуністычным друку Латвіі. Пісаў на мове ідыш. У 1929 г. апублікаваў паэму «Негарэлае» ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Выдаў паэму «Камбінат» (1931), кнігу вершаў «Граніца» (1934), зборнікі нарысаў «У нас у краіне» (1934), «Чырванасцяжны калгас «Колас» (з Х.Шынклерам, 1934). У перакладзе на беларускую мову выйшла кніжка паэзіі «Прывітанне» (1961). Выступаў як перакладчык на мову ідыш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]