Арсенал, Вена

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Венскі арсенал

Арсенал — комплекс будынкаў ваеннага прызначэння (у мінулым) на паўднёвым усходзе Вены ў трэцім раёне (Ландштрасэ).

Некалькі цагляных будынкаў, размешчаных квадратам, утвараюць гэты комплекс, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы кальцавой дарогі Гюртэль. Гэта самая вядомая архітэктурная кампазіцыя ў стылі рамантычнага гістарызму ў Вене - комплекс створаны ў сярэднявечна-італьянскім і іслама-візантыйскім стылях. У цэлым комплекс захаваны ў сваёй першапачатковай форме, хоць некалькі будынак ва ўнутраным двары былі разабраныя.

Комплекс быў пабудаваны ў перыяд з 1848 па 1856 гады ў свеце сакавіцкай рэвалюцыі 1848 года і быў першым з трох комплексаў, якія замянілі старую фартыфікацыйную сістэму Вены. У гады Першай сусветнай вайны выконваў функцыі арсенала і казармаў. У 1945 годзе Арсенал быў моцна пашкоджаны бамбаваннямі, але пасля заканчэння вайны быў адноўлены да свайго першапачатковага стану. У склад комплексу ўваходзіць Венскі ваенна-гістарычны музей.

[правіць] Спасылкі

Каардынаты: 48°11′03″ пн. ш. 16°23′18″ у. д. / 48.184167° пн. ш. 16.388333° у. д. (G) (O) (Я)

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах