Арсеній Мікалаевіч Выскварка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арсеній Мікалаевіч Выскварка
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1924(1924-06-28)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Арсеній Мікалаевіч Выскварка (26 чэрвеня 1924, в. Блеўчыцы, Капыльскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1973)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

З 1949 шафёр Цімкавіцкай МТС, з 1951 трактарыст-камбайнёр Чыжэвіцкай МТС, з 1958 камбайнёр калхоза імя Ціміразева Капыльскага раёна[1]. У 1972-м скончыў Быстрыцкую вячэрнюю школу, атрымаў сярэднюю адукацыю.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна ў 1966 годзе па выніках выканання сямігадовага плана. У 1973 годзе за поспехі, дасягнутыя ў выкананні пяцігадовага плана і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці прадукцыі раслінаводства А. М. Выскварку Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем яму ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат»[1].

Зноскі

  1. а б в г Выскварко Арсений Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 130. — 737 с.