Арсеній Пятровіч Яцанюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Арсеній Пятровіч Яцэнюк)
Перайсці да: рух, знайсці
Arseniy Yatsenyuk.jpg

Арсе́ній Пятро́віч Яцаню́к (укр.: Арсеній Петрович Яценюк, нарадзіўся 22 мая 1974, Чарнаўцы, УССР) — кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны 6-га склікання (2007-2008), эканаміст, юрыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 мая 1974 года ў Чарнаўцах. Скончыў Чарнавецкі дзяржаўны ўніверсітэт (1996), Чарнавецкі гандлёва-эканамічны інстытут Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэтп (2001).

У 19921997 працаваў прэзідэнтам юрыдычнай фірмы «ЮРЕК Лтд.» (Чарнаўцы), у 19982001 — кансультантам крэдытнага дэпартамента, саветнікам кіраўніка праўлення, намеснікам кіраўніка праўлення АППБ «Аваль», у 2001—2003 — міністр эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

З студзеня 2003 — першы намеснік Кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны.

Люты — верасень 2005 года: Першы намеснік кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Міністр эканомікі ва ўрадзе Еханурава.

Міністр замежных спраў Украіны з 21 сакавіка 2007 па 4 снежня 2007.

На пазачарговых парламенцкіх выбарах 2007 года абраны народным дэпутатам Украіны 6-га склікання па спісу блоку НУНС.

Абраны Кіраўніком Вярхоўнай Рады Украіны 4 снежня 2007. За яго кандыдатуру прагаласавалі 227 народных дэпутатаў ад НУНС і БЮТ (кааліцыя ў поўным складзе за выключэннем Івана Плюшча, дэпутата ад НУНС).

Выказванне Яцанюка падчас газавага крызісу 2006 года: «Навіть якщо сонце „відключать“ — усе рівно виживемо» (бел.: «Нават калі сонца „адключаць“ — усё роўна выжывем»).

Арсеній Яцанюк аўтар падручніка «Банківський нагляд» і іншых навуковых прац. Акрамя ўкраінскай вольна валодае англійскай і рускай мовамі.

З 27 лютага 2014 года - прэм'ер-міністр Украіны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]