Артаклаз
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Артаклаз – мінерал з групы палявых шпатаў, К(АlSi3О8).
Крышталі прызматычныя. Бясколерны, белы, шэры, ружовы, чырванаваты. Бляск шкляны. Цвёрдасць 5–6,5. Шчыльнасць каля 2,6 г/см3.
Артаклаз – пародаўтваральны мінерал гранітаў, сіенітаў, гнейсаў і інш.
На Беларусі артаклаз пашыраны ў антрапагенных адкладах розных тыпаў.
Мінерал выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай прамысловасці.