Артотрыхум Лайеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артотрыхум Лайеля
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orthotrichum lyellii Hook. et Tayl., 1918


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  547938
NCBI  61563
EOL  929730
IPNI  ???
TPL  tro-35173547

Артотрыхум Лайеля (Orthotrichum lyellii) — від зялёных імхоў сямейства Артотрыхавыя (Orthotrichaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзернавінкі падушкападобныя, рыхлыя, цёмна-зялёныя, 2—5 см вышынёй. Сцёблы простыя або разгалінаваныя. Лісце з прадаўгаватай асновы лінейна-ланцэтнае, доўга і рэзка завостранае, кіляватае, на верхавінцы няроўназубчастае. Жылка простая, заканчваецца перад верхавінкай ліста або ў ёй. Клеткі ўверсе ліста акруглыя ці прадаўгаватыя, патоўшчаныя, з папіламі, каля асновы жылкі лінейныя. Каробачка на кароткай ножцы, пагружаная або выступае з перыхэцыя, падоўжана-яйкападобная, з 8 палоскамі і паверхневымі вусцейкамі. Перыстом двайны. Вечка з дзюбкай. Каўпачок рэдка валасісты.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Паўночная Афрыка, захад Паўночнай Амерыкі. Ва Усходняй Еўропе трапляецца толькі ў паўночна-заходніх раёнах. У Беларусі выяўлены ў ізаляваных лакалітэтах на мяжы еўрапейскага фрагмента арэала. Расце на ствалах лісцевых дрэў і на зацененых бетонных збудаваннях.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Спараносіць летам. Вегетатыўна размнажаецца лістароднымі вывадковымі цельцамі, простымі ці разгалінаванымі, булавападобнай або цыліндрычнай формы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Пульвигера Лайелля: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)