Артур Генрыхавіч Бомбель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Артур Бомбель)
Футбол
Артур Бомбель
Поўнае імя Артур Генрыхавіч Бомбель
Нарадзіўся 14 снежня 1992(1992-12-14) (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2017 Беларусь Нёман (Гродна) 82 (6)
2014   Беларусь Ліда 14 (2)
2018 Беларусь Ліда 16 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (1)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 10 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Артур Бомбель (нар. 14 снежня 1992, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскага футбола, у 2011 годзе дэбютаваў за асноўны склад «Нёмана». У сезоне 2013 стаў часцей з’яўляцца на полі, хоць звычайна толькі выхадзіў на замену.

У красавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[1]. У ліпені 2014 года гродзенскі клуб датэрмінова вярнуў Артура ў свае шэрагі[2]. У складзе «Нёмана» працягнуў гуляць за дубль, часам з’яўляючыся на полі ў асноўнай камандзе.

Сезон 2015 распачаў у якасці асноўнага нападніка гродзенцаў. У матчы першага тура чэмпіянату (11 красавіка супраць мінскага «Дынама») забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе (выніковы лік 1:1). Са жніўня, аднак, страціў месца ў аснове.

У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[3]. У сезоне 2016 ужо рэгулярна выступаў асноўным нападнікам гродзенскага клуба. У лютым 2017 года падпісаў новы кантракт з гродзенцамі[4]. У сезоне 2017 правёў толькі 5 матчаў за асноўную каманду ў чэмпіянаце, выступаючы пераважна за дубль (20 матчаў, 11 галоў). Па заканчэнні сезона пакінуў гродзенскую каманду.

У лютым 2018 года далучыўся да «Ліды»[5]. У складзе каманды стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў жніўні 2018 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У сакавіку 2019 года пакінуў лідскі клуб[6].

У студзені 2020 года быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за юніёрскую і моладзевую зборныя Беларусі.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Нёман Беларусь 1 0
2008 дубль Нёман Беларусь 16 0
2009 дубль Нёман Беларусь 25 4
2010 дубль Нёман Беларусь 27 8
2011 Д1 Нёман Беларусь 2 0
2012 Д1 Нёман Беларусь 7 0
2013 Д1 Нёман Беларусь 19 0
2014 (1) Д2 Ліда Беларусь 14 2
2014 (2) Д1 Нёман Беларусь 6 0
2015 Д1 Нёман Беларусь 19 3
2016 Д1 Нёман Беларусь 24 3
2017 Д1 Нёман Беларусь 5 0
2018 Д2 Ліда Беларусь 16 2

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Бомбель отдан в аренду "Лиде" (руск.). football.by (3 красавіка 2014). Праверана 17 красавіка 2024.
  2. «Неман» вернул Бомбеля из аренды (руск.). by.tribuna.com.
  3. Артур Бомбель продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (28 студзеня 2016). Праверана 17 красавіка 2024.
  4. Бомбель продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (7 лютага 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
  5. Бомбель находится в расположении «Лиды» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Бомбель покинул "Лиду" (руск.). football.by (19 сакавіка 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  7. Футбол. "Дело о договорняках". Алексей Сучков и Валерий Белявский пожизненно отлучены от белорусского футбола (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]