Артур Кларк
| Артур Чарльз Кларк | |
| Arthur C. Clarke | |
| Псеўданімы: |
E. G. O'Brien, Charles Willis |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: |
Майнхэд, графства Сомерсет, Вялікабрытанія |
| Дата смерці: |
19 сакавіка 2008 (90 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
Празаік, вучоны, футуролаг, вынаходнік |
| Жанр: | |
| Прэміі: | |
| Творы на сайце Lib.ru | |
А́ртур Чарлз Кларк (англ.: Arthur Charles Clarke, 16 снежня 1917, Майнхэд, графства Самерсэт, Вялікабрытанія — 19 сакавіка 2008, Каломба, Шры-Ланка) — англійскі пісьменнік, вучоны, футуролаг і вынаходнік, найбольш вядомы сумеснай са Стэнлі Кубрыкам працай па стварэнні культавага навукова-фантастычнага фільма «Касмічная адысея 2001» (1968). У 1999 годзе Кларк атрымаў рыцарскае званне ад каралевы Елізаветы II.
Артура Кларка, Айзэка Азімава і Роберта Хайнлайна клічуць «вялікай тройкай» навуковых фантастаў, як зрабіўшых вялікі ўплыў на жанр у сярэдзіне XX стагоддзя.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся 16 снежня 1917 года ў горадзе Майнхэд, графства Самерсэт. Скончыўшы школу, у 1936 годзе пераехаў у Лондан, дзе быў прыняты на пасаду аўдытара ў казначэйства і ўступіў у Брытанскую міжпланетную грамаду, якая адной з сваіх мэтаў ставіла прапаганду ідэі касмічных палётаў; у 1940—1950-я гады двойчы абіраўся яе старшынём. Адзін з заснавальнікаў і актывістаў брытанскага фэндама.
З пачаткам Другой сусветнай вайны быў закліканы ў Каралеўскія ВПС, служыў у званні лейтэнанта, удзельнічаў у распрацоўцы радарнай сістэмы для спрошчвання пілотам навігацыі ў складаных пагодных умовах, пра што напісаў паўдакументальны раман «Укатаны шлях» («Glide Path»), выдадзены ў 1963 годзе. Пасля вайны з адменнасцю скончыў Каралеўскі каледж у Лондане па спецыяльнасцях фізіка і матэматыка.
У 1956 годзе Кларк перабраўся ў Шры-Ланку, а пасля атрымаў грамадзянства Шры-Ланкі.
Артур Кларк — лаўрэат прэміі Калінгі за дасягненні ў папулярызацыі навукі (1962). У 1989 годзе ён быў узнагароджаны Оpдэнам Бpытанскай імпеpыі.
Апошнія гады Артур Кларк пражыў у Каломба, сталіцы Шры-Ланкі. Тамака ён удзельнічаў у стварэнні серыі тэлеперадач, прысвечаных легендам і міфам сучаснасці.
У 1998 годзе англійская каралева Елізавета II даравала Кларку рыцарскае званне.
У апошнія гады жыцця Артур Кларк цяжка хварэў (па некаторых дадзеных, рассеяным склерозам), у выніку чаго, змушаны быў перайсці да супрацоўніцтва з іншымі пісьменнікамі. Сканаў 19 сакавіка 2008 года з-за праблем з дыханнем, якія з'явіліся ў яго з выяўленнем яшчэ ў 1960-я гады постпаліяміэлітнага сіндрому.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Артур Кларк- Фундацыя імені Артура Кларка (англ.)
- Старонка прэміі Артура Кларка (англ.)