Артур Стэнлі Эдынгтан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Артур Стэнлі Эдынгтан
англ.: Arthur Stanley Eddington
Arthur Stanley Eddington.jpg
Дата нараджэння:

28 снежня 1882(1882-12-28)

Месца нараджэння:

горад Кендал, Вялікабрытанія

Дата смерці:

22 лістапада 1944(1944-11-22) (61 год)

Месца смерці:

Кембрыдж

Краіна:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Навуковая сфера:

астраномія, астрафізіка

Месца працы:

Грынвіцкая абсерваторыя, Кембрыджскі ўніверсітэт

Навуковае званне:

прафесар

Альма-матэр:

Кембрыджскі ўніверсітэт

Артур Стэнлі Э́дынгтан (англ.: Arthur Stanley Eddington) — англійскі астраном і астрафізік, адзін з заснавальнікаў тэорыі ўнутранай будовы зорак. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства, у 1921—1923 гг. яго прэзідэнт. Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1914 г., замежны член Акадэміі навук СССР з 1923 г., Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1923 г.

У 1898—1902 гг. вучыўся ў Оуэнс-каледжы, у 1905 годзе скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1906—1913 гг. старэйшы асістэнт у Грынвіцкай абсерваторыі. З 1913 г. прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта і адначасова з 1914 г. дырэктар астранамічнай абсерваторыі ў ім. У 1938—1944 г. прэзідэнт Міжнароднага астранамічнага саюза.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. Эдынгтану належаць працы па руху, будове і эвалюцыі зорак, агульнай тэорыі адноснасці, касмалогіі, квантавай тэорыі. Вывучыў прасторавае размеркаванне зорак, туманнасцяў і зорных скопішчаў. Распрацаваў мадэль зоркі — стандартная мадэль Эдынгтана. У 1924 годзе адкрыў залежнасць свяцільнасці зорак ад іх мас і ў 1926 г. паказаў, што яна не можа перавышаць пэўнага значэння (ліміт Эдынгтана). У 1919 г. Эдынгтан эксперыментальна пацвердзіў адхіленне святла ў гравітацыйным полі Сонца, прадказанае А. Эйнштэйнам.

У апошнія гады жыцця Эдынгтан працаваў над стварэннем тэорыі, аб'ядноўваючай квантавую фізіку і тэорыю адноснасці. Гэтыя працы не былі завершаны (сабраныя і ў 1946 годзе апублікаваны пад рэдакцыяй Э. Уітэкера ў кнізе «Фундаментальная тэорыя» (англ.: Fundamental Theory))[1].

Узнагароды і памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем вучонага названы малая планета і кратэр на Месяцы[2].

Зноскі

  1. Эддингтон Артур Стэнли // Колочинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с. (руск.) 
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 45—46. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 45—46. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]